Адкрыты чарговы сезон StandUP «Нестандартныя рашэнні. Думай як інжынер!»
12 кастрычніка 2024 года ў Гомельскім дзіцячым тэхнапарку «ІНАПАРК» быў адкрыты чарговы сезон StandUP «Нестандартныя рашэнні. Думай як інжынер!», якія праводзяцца Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам імя П.В. Сухога сумесна з Гомельскім абласным цэнтрам тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.
Ужо не першы год дадзены цыкл мерапрыемстваў адкрывае кафедра «Прамысловая электроніка» факультэта аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм.
У якасці спікера выступіў аспірант, інжынер-электронік, выкладчык-стажор кафедры «Прамысловая электроніка» Запольскі Андрэй Яўгеньевіч з навукова-папулярнай лекцыяй «ERA: Інавацыйны свет электронікі і аўтаматызацыі вакол нас – ад простага да складанага». Дапамагаў яму ў правядзенні мерапрыемства студэнт 2-га курса спецыяльнасці «Сістэмы кіравання інфармацыяй» Мазурэнка Аляксандр.
На лекцыі прысутнічалі 75 навучэнцаў профільных класаў інжынернай накіраванасці са школ Гомельскай вобласці (г.Гомель – СШ №10, СШ №11, СШ №17, СШ №37, СШ №45, СШ №47, СШ №74; г. Калінкавічы – СШ №7; г.Жыткавічы – СШ №3; а таксама навучэнцы школ Добрушскага раёна) і навучэнцы Гомельскага дарожна-будаўнічага каледжа.
Пачалася лекцыя з знаёмства прысутных з дзейнасцю кафедры «Прамысловая электроніка». Прысутным была расказана гісторыя кафедры, навуковыя напрамкі, паказаны асноўныя распрацоўкі, разгледжана супрацоўніцтва з Аб'яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў (г. Дубна, РФ). Асаблівая ўвага была нададзена спецыяльнасцям кафедры «Электронныя сістэмы і тэхналогіі» і «Сродкі кіравання інфармацыяй», асаблівасцям паступлення і мерапрыемствах кафедры для абітурыентаў. Таксама прысутным было расказана пра цыкл мерапрыемстваў «E.R.A», якія на працягу года праводзіць кафедра, у тым ліку стартап-конкурс «E.R.A Startup».
Далей была праведзена асноўная частка інтэрактыўнай лекцыі, у рамках якой былі разгледжаны наступныя пытанні:
- знаёмства са светам электронікі і аўтаматызацыі;
- усё аб разумным доме і IoT;
- прамысловая аўтаматызацыя, сучасныя кантралёры;
- аднаплатны камп'ютэр і ПЛІС;
- сучасны свет радыёсувязі: чым гэта лепш твайго смартфона?;
- абсталяванне электроніка: з чаго пачаць праграмісту?
Таксама для ўсіх прысутных была падрыхтавана віктарына па электроніцы «E.R.A: Знаток света электронікі».
У рамках лекцыі былі прадэманстраваны фунцыянаванне набора для распрацоўніка Terasic DE1-SoC, пабудаванага на базе праграмаванай лагічнай інтэгральнай схемы Altera SoC; праграмаваны лагічны кантролер Siemens Logo; элементы сістэм хатняй аўтаматызацыі; элементы электронікі; прафесіянальныя прыборы, якія прымяняюць пры распрацоўцы і абслугоўванні электронных прыбораў; радыёстанцыі і антэны; стэнды, зробленыя ў рамках студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Радыёаматар» пад кіраўніцтвам Запольскага А.Я.: пераўтваральнік частаты для асінхроннага рухавіка, тэрмастат з рэгулёўкай, кантролер для кіравання адраснай святлодыёднай стужкай праз Telegram.
Таксама для прысутных былі падрыхтаваны мастар-класы і розныя эксперыменты з асцылографам і радыёстанцыяй, а таксама с праграмаваннем мікракантролераў.
У канцы мерапрыемства кожнаму была дадзена магчымасць азнаёміцца з прадстаўленымі экспанатамі і задаць пытанні, якія цікавяць.
Удзельнікаў мерапрыемства вельмі зацікавіла ўжыванне новых тэхналогій у сучасным свеце і асаблівасці інжынернай творчасці. Прысутныя праявілі жывую цікавасць да разгледзенай тэмы і актыўна задавалі пытанні.
Аcпірант, інжынер-электронік,
выкладчык-стажор
кафедры ПЭ А.Я. Запольскі
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter