У інтэрнаце — свята: конкурс « Студэнтка - беларусачка»
Пад такой назвай у інтэрнаце № 1 ГДТУ імя П. В. Сухога 9 лістапада
прайшоў незвычайны конкурс.
Праграма конкурсу з тэматыкай «Я люблю сваю радзіму, маю Беларусь!» складалася з цікавых нумароў. Увасабляючы нацыянальныя традыцыі ў самабытных касцюмах, відэароліках аб родным краі, канкурсанткі на працягу некалькіх гадзін здзіўлялі гледачоў ....
Чатыры удзельніцы-Федаровіч Марына (ЭФ), Альвінская Марына (МСФ), Насачова Святлана (ФАИС), Дземідовіч Кацярына (МТФ) — дэманстравалі членам журы свае арыгінальныя таленты ў розных напрамках. У конкурсе «Мастачка» дзяўчыны паказалі нацыянальны касцюм, выкананы сваімі рукамі , у маналогах аб Радзіме пад назвай "Спадчына «пранікнёна і шчыра гучалі словы любові да роднага краю, кулінарныя здольнасці дзяўчыны прадэманстравалі ў конкурсе «Гаспадынька». Палымяна, забіяцка прагучалі песні ў намінацыі «Танцуй і спявай, душа беларуская!»
Пераможцай конкурсу «Студэнтка -беларусачка» стала Дземідовіч Кацярына, якая заваявала членаў журы сваім артыстызмам, пышнай гульнёй на скрыпцы, дызайнерскім майстэрствам. Усе ўдзельніцы ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.
Мерапрыемства арганізавана аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю, прафкамам студэнтаў, БРСМ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter