Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

День механико-технологического факультета

У траўні механіка-тэхналагічны факультэт адзначыў 32-годдзе.

У мармуровым зале была прадстаўлена выстава газет і творчых работ студэнтаў спецыяльнасці « ўпаковачная вытворчасць».

У спартыўнай зале зборныя студэнтаў і выкладчыкаў правялі турніры па валейболе, настольным тэнісе, шашках. Запамінальнымі былі спаборніцтвы ў эстафеце і перацягванні ліны.

Перамогу атрымала зборная студэнтаў чацвёртага курса. Зборная выкладчыкаў заняла ганаровае трэцяе месца.