Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

I-я адкрытая студэнцкая алімпіяда УА “ГДТУ імя П.В.Сухога” па радыёэлектроніцы

31 мая ў нашым універсітэце адбылася I-я адкрытая студэнцкая алімпіяда УА «ГДТУ імя П.В.Сухога» па радыёэлектроніцы.

Арганізацыйны камітэт, складзены з выкладчыкаў і супрацоўнікаў кафедры «Прамысловая электроніка» , распрацаваў Палажэнне аб алімпіядзе і запрасіў да ўдзелу ў ёй вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі Гомеля, якія маюць у сваёй структуры профільныя спецыяльнасці. У алімпіядзе маглі прыняць удзел студэнты I-III курсаў і навучэнцы любога курса сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Акрамя прадстаўнікоў нашага ўніверсітэта, у I-й алімпіядзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Гомельскіх дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа, дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі, дзяржаўнага дарожнабудаўнічага каледжа імя 60-годдзя Ленінскага камсамола Беларусі.

Варта адзначыць, што алімпіяда праводзілася на беларускай мове. Пры неабходнасці, удзельнікам даваліся тлумачэнні на абедзвюх дзяржаўных мовах нашай краіны.

Пераможцы алімпіяды былі ўзнагароджаны прызамі, падрыхтаванымі аргкамітэтам алімпіяды пры дапамозе дэканата ФАІС, прарэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Кірыенка В.В. і прарэктара па навуковай рабоце Бойка А.А.

Выніковы пратакол:

Месца

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Агульны бал

Навучальная установа

1

Ільюшчыц Яўген Анатольевіч

27,5

ГДТУ

2

Данілаў Анатоль Сяргеевіч

21,75

ГДТУ

3

Прядко Юрый Васільевіч

18,5

ГДТУ

4

Герасіменя Аляксандр Аляксандравіч

17,25

ГДМК

5-6

Беляцкі Раман Валер’евіч

12,25

ГДМК

5-6

Герцоў Максім Анатольевіч

12,25

ГДПТКэ

7

Шапавалаў Арцём Віктаравіч

12

ГДДК

8

Нікіцянін Ігар Яўгенавіч

10

ГДМК

9

Пашко Максім Аляксандравіч

8

ГГДСК

10

Іваноў Максім Міхайлавіч

5

ГГПТКэ

11

Гуц Юрый Сяргеевіч

1,5

ГДДК