Міжнародны Дзень Роднай мовы 21.02.2013
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца свята – Дзень Роднай Мовы. Не засталося ў баку ад гэтай даты і грамадства нашага ўніверсітэта. У гэты святочны дзень была арганізавана тэматычная выстава, на якой былі прадстаўлены кнігі выдатных беларукіх літаратараў на роднай мове з фонду бібліятэкі ГДТУ імя П.В.Сухога, арыгіналы і копіі музейных каштоўнасцяў, якія захоўваюцца ва ўніверсітэце.
На стэндах былі змесцаваны гістарычныя гравюры аб Беларусі, шматлікія цытаты з літаратурных твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў аб роднай мове, малюнкі старажытных і сучасных гербаў гарадоў Гомельскай вобласці, выкананыя студэнтамі пад кіраўніцтвам загадчыка музея універсітэта Валерыя Дрыго. Наведвальнікі выставы маглі патрымаць у руках і азнаёміцца са зместам факсімільнай копіі агульнавядомага сярэдневечнага дакумента “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.”, які з’яўляўся асноўным законам нашай бацькаўшчыны на працягу больш за 250 гадоў. Плануецца, што выстава з нагоды гэтага свята будзе праводзіцца ва ўніверсітэце штогод.
Бліжэй да вечара свята перамясцілася ў бібліятэку навучальнага корпуса № 2. Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта прынялі ўдзел у вядомай моладзевай гульні “Мафія”, якая праходзіла па-беларуску, а ўдзел у ёй мусілі прыняць прадстаўнікі самых розных нацыянальнасцяў, выказаўшы гэтым як зацікаўленнасць святам, так і проста добрае стаўленне да беларускай мовы.
На пачатку гульні студэнты “узброіліся” руска-беларускімі слоўнікамі, але неўзабаве высветлілася, што асаблівых цяжкасцяў со слоўнікавым запасам і тэрміналогіяй для выразу сваіх думак і меркаванняў не спатрэбілася. Бліскуча выканала ролю мадэратара гульні Вікторыя Шчыракова. Вызначыўшы лепшага ўдзельніка гульні-2013 (ім стаў Вячаслаў Ядранцаў, студэнт гр. МЛ-41), прысутныя прынялі рашэнне сустракацца ў фармаце беларускамоўнай гульні або конкурса штогод на Дзень Роднай мовы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter