ГДТУ імя П.В. Сухога запрашае абітурыентаў на II адкрытую алімпіяду па радыёэлектроніцы
Аргкамітэт II адкрытай алімпіяды па радыёэлектроніцы ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога» запрашае прыняць удзел у алімпіядзе па радыёэлектроніцы, якая будзе праведзена 27.03.2014 у рамках святкавання 15-годдзя стварэння факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм (ФАІС).
Для ўдзелу ў алімпіядзе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі г. Гомеля:
- навучэнцы выпускных класаў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў;
- навучэнцы профільных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
- навучэнцы прафесійна-тэхнічных вучэльняў,
а таксама навучэнская моладзь, якая наведвае гурткі тэхнічнага накірунку г.Гомеля і Гомельскай вобласці, створаныя на базе абласных і раённых цэнтраў, дамоў тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.
Алімпіяда будзе праведзена 27.03.2014 у ГДТУ імя П.В. Сухога з 15.00 да 16.30 у аўдыторыі 2-542 ў выглядзе спаборніцтва ў асабістым заліку.
Перад алімпіядай у 14.30 будзе праведзена экскурсія па кафедры «Прамысловая электроніка» з прэзентацыяй стэндавага абсталявання і навукова-тэхнічных распрацовак кафедры (збор у аўдыторыі 2-542, корпус 2).
Кантактны тэлефон : 48-40-34 (кафедра «Прамысловая электроніка»).
Генеральным спонсарам мерапрыемства выступае група кампаній "Политех" , якая прэзентавала ў якасці прызоў для пераможцаў:
1 месца - знешні жорсткі дыск (3Q Portable HDD External) на 500 Gb;
2 месца - навушнікі Philips SHM6500;
3 месца - USB 2.0 flash drive
У дадатак да гэтага кожны ўдзельнік алімпіяды атрымае картку кліента, якая дае права на атрыманне зніжкі ў крамах і сэрвісным цэнтры "Политех" .
Крышнев Ю.В.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter