У ГДТУ імя П. В. Сухога навучэнцы г. Гомеля праверылі свае веды па радыёэлектроніцы
На кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога 17 сакавіка 2015 г. адбылася III алімпіяда па радыёэлектроніцы. Ужо ў другі раз мерапрыемства праводзілася ў фармаце асабістага спаборніцтва патэнцыяльных абітурыентаў спецыяльнасцяў «Прамысловая электроніка» і «Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах». Заданні на алімпіяду складаліся такім чынам, каб яе ўдзельнікі на базе школьнага курсу фізікі мелі магчымасць максімальна прадэманстраваць свае здольнасці ў практычнай, амаль прафесійнай галіне электронікі і аўтаматыкі. На думку арганізатараў, менавіта гэты падыход дазваляе патэнцыяльным абітурыентам зацікавіцца пытаннем паступлення на канкрэтныя спецыяльнасці ўніверсітэта, адчуць першы смак вырашэння прафесійных задач. У гэтым годзе ўдзел у алімпіядзе прынялі 34 навучэнца з 11 розных устаноў сярэдняй адукацыі г. Гомеля (ў мінулым годзе – 22 навучэнца). Пераможцамі алімпіяды сталі: Верхняя частка рэйтынгу ўдзельнікаў з пазначэннем колькасці набраных балаў (максімальная колькасць балаў – 70) мае наступны выгляд:
Трэба зазначыць, што адсутнасць узроставых абмежаванняў дазволіла прыняць удзел у алімпіядзе навучэнцам рознага ўзросту: самаму малодшаму ўдзельніку – Анатолю Саухіну з сярэдняй школы № 21 г. Гомеля толькі 13 гадоў, але ж, ён мае па выніках 11 балаў у сваім актыве. Самым старэйшым ўдзельнікам стаў 21-гадовы Арцём Пінчук з Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі. Адзначым вынік 15-гадовага Вадзіма Шкаляра з сярэдняй школы № 61 г. Гомеля, які набраў даволі значную суму балаў – 25, прадэманстраваўшы не па гадах добрыя веды не толькі ў вырашэнні фізічных задач, але і ў разліку схем. Калі абагульняць вынікі з улікам таго, прадстаўнікі якіх устаноў адукацыі занялі больш высокія месцы, безумоўна трэба вызначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў Гомельскага гарадскога ліцэя № 1 і гімназіі № 56 г. Гомеля. Перад пачаткам алімпіяды была праведзена экскурсія па выпускаючай кафедры «Прамысловая электроніка» с прэзентацыяй стэндавага абсталявання кафедры і выставай навукова-тэхнічных распрацовак кафедры. Алімпіяда ГДТУ імя П. В. Сухога традыцыйна праводзіцца пры падтрымцы групы кампаній «Политех». Удзельнікі і пераможцы спаборніцтва атрымалі каштоўныя падарункі ад спонсара. Арганізатары выказваюць спадзяванне, што ўдзельнікам спадабалася атмасфера інтэлектуальнага спаборніцтва і кола ўдзельнікаў алімпіяды штогод будзе няўхільна пашырацца. Юрый Крышнёў, |
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter