Дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца свята - Дзень роднай мовы. Не застаўся ў баку ад гэтай даты і наш універсітэт. «Пачувайся беларусам» - пад такім слоганам ва ўніверсітэце 22 лютага адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага свята.
На вялікім перапынку ў бібліятэцы ўніверсітэта разгарнулася тэматычная кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены кнігі выбітных беларускіх літаратараў на роднай мове.
Гасцямі святочных мерапрыемстваў сталі вядомыя ў Гомелі беларускія літаратары –член Беларускага саюза журналістаў, паэт Болсун Міхаіл Міхайлавіч і паэт Яўген Калашнікаў, былы галоўны інжынер універсітэта, член Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія выступілі з цікавымі жыццёвымі гісторыямі, вытрымкамі сваіх твораў.
У якасці вядучых свята выступілі Качур Святлана Аляксандраўна і загадчык кафедры "Прамысловая электроніка» Крышнёў Юрый Віктаравіч. Трэба адзначыць, што ён чытае лекцыi на беларускай мове, карыстаецца ёю у жыцці і прафесійнай дзейнасці.
Юрый Віктаравіч распавядаў пра ўзнікненне і развіццё беларускай мовы, а затым прапанаваў усім жадаючым праверыць свае веды беларускай мовы ў віктарыне «Размаўляем па-беларуску». Для гэтага трэба было адказаць на пытанні вядучага і перакласцi прапанаваныя тэхнічныя тэрміны.
Пераможцы конкурсаў папоўнілі свае веды ў беларускай мове, атрымалі спецыяльныя прызы, і самае галоўнае - станоўчыя эмоцыі.
Аляксандра Саранчук
Фота С. Міцін
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter