28 красавіка на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога адбылася IV алімпіяда па радыёэлектроніцы
28 красавіка 2016 г. пры падтрымцы групы кампаній "Политех " на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога адбылася IV алімпіяда па радыёэлектроніцы, якая праводзілася ў фармаце асабістага спаборніцтва патэнцыяльных абітурыентаў спецыяльнасцяў "Прамысловая электроніка" і "Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах". Заданні на алімпіяду складаліся такім чынам, каб яе ўдзельнікі на базе школьнага курсу фізікі мелі магчымасць максімальна прадэманстраваць свае здольнасці ў практычнай, амаль прафесійнай галіне электронікі і аўтаматыкі. На думку арганізатараў, менавіта гэты падыход дазваляе патэнцыяльным абітурыентам зацікавіцца пытаннем паступлення на канкрэтныя спецыяльнасці ўніверсітэта, адчуць першы смак вырашэння прафесійных задач. Безумоўна, такая прафесійная "экстрапаляцыя" патрабавала майстэрства і ад арганізатараў у сэнсе складання заданняў. У ідэале, прыняўшы ўдзел у цэлым шэрагу такіх нестандартных, прафесійна-арыентаваных алімпіяд для школьнікаў, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі маюць магчымасць дакладней спраектаваць свой уласны прафесійны маршрут, суаднесці свае здольнасці з вынікамі раней пройдзеных прафесійных тэстаў.
Удзел у алімпіядзе 2016 г. прыняў 41 навучэнец з 8 розных устаноў сярэдняй адукацыі г. Гомеля (ў мінулым годзе – 35 навучэнцаў з 11 устаноў адукацыі).
Пераможцамі алімпіяды сталі:
- Дыплом I ступені – Галянок Антон Олегавіч, Гомельскі гарадскі ліцэй № 1;
- Дыплом IІ ступені – Дарошкін Мікіта Валер’евіч, гімназія № 56 г. Гомеля;
- Дыплом IІІ ступені – Мінаў Іван Аляксандравіч, Гомельскі гарадскі ліцэй № 1.
Верхняя частка рэйтынгу ўдзельнікаў з пазначэннем колькасці набраных балаў (максімальная колькасць балаў – 72) мае наступны выгляд:
Месца |
Імя ўдзельніка |
Установа адукацыі |
Колькасць набраных балаў |
1 |
Галянок Антон Олегавіч |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 |
53 |
2 |
Дарошкін Мікіта Валер’евіч |
гімназія № 56 г. Гомеля |
50 |
3 |
Мінаў Іван Аляксандравіч |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 |
49 |
4 |
Шуплякоў Міхаіл Юр’евіч |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 |
46 |
5 |
Машукоў Мікіта Аляксандравіч |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 |
45 |
6-7 |
Дзяйнега Мікіта Віктаравіч |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 |
44 |
6-7 |
Максімюк Андрэй Мікалаевіч |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 |
44 |
8 |
Радзюк Мікіта Сяргеевіч |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 |
41 |
9 |
Валасянкін Цімафей Юр’евіч |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 |
40 |
10 |
Сцепаненка Артур Русланавіч |
гімназія № 56 г. Гомеля |
37 |
11 |
Пачарняева Ніна Сяргееўна |
гімназія № 51 г. Гомеля |
34 |
12 |
Прахарэнка Герман Алегавіч |
гімназія № 51 г. Гомеля |
28 |
13 |
Шмоніна Вікторыя Юр’еўна |
гімназія № 51 г. Гомеля |
24 |
14-15 |
Шыханцова Анастасія Фёдараўна |
гімназія № 56 г. Гомеля |
23 |
14-15 |
Бальцюкевіч Ігнат Казіміравіч |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 |
23 |
16-17 |
Беразоўскі Ілля Андрэевіч |
сярэдняя школа № 49 г. Гомеля |
21 |
16-17 |
Зялінскі Уладзіслаў Дзмітрыевіч |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 |
21 |
18 |
Старадубец Андрэй Сяргеевіч |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 |
20 |
19 |
Гарадноў Аляксандр Сяргеевіч |
гімназія № 56 г. Гомеля |
19 |
20 |
Масло Юрый Сцяпанавіч |
Гомельскі дзяржаўны дарожнабудаўнічы каледж |
17 |
Увогуле, удзел у алімпіядзе прынялі навучэнцы пяці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і трох устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Гомеля. Калі абагульняць вынікі з улікам таго, прадстаўнікі якіх устаноў адукацыі занялі больш высокія месцы, безумоўна, трэба вызначыць стабільна высокі, з году ў год, узровень падрыхтоўкі навучэнцаў Гомельскага гарадскога ліцэя № 1 і гімназіі № 56 г. Гомеля. Пераможцы алімпіяды – Антон Галянок, Мікіта Дарошкін і Іван Мінаў былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі ад фірмы "Политех " і ад факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм. Акрамя лаўрэатаў алімпіяды-2106, адмысловым дыпломам аргкамітэта за выкарыстанне роднай мовы ў рашэнні задач быў адзначаны вучань гімназіі № 51 г. Гомеля Герман Прахарэнка.
Перад пачаткам алімпіяды была праведзена экскурсія па выпускаючай кафедры «Прамысловая электроніка» с прэзентацыяй стэндавага абсталявання кафедры і выставай навукова-тэхнічных распрацовак кафедры.
Арганізатары выказваюць спадзяванне, што ўдзельнікам IV алімпіяды па радыёэлектроніцы спадабалася атмасфера інтэлектуальнага спаборніцтва, і што кола ўдзельнікаў алімпіяды штогод будзе няўхільна пашырацца.
Юрый Крышнёў
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter