Студэнты спецыяльнасці "Прамысловая электроніка" праходзяць летнюю практыку ў Аб'яднаным Інстытуце Ядзерных Даследаванняў
Кафедра "Прамысловая электроніка" факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога вядомая не толькі падрыхтоўкай запатрабаваных спецыялістаў, але і цесным супрацоўніцтвам з розным прадпрыемствамі і арганізацыямі, у тым ліку і замежнымі. Гэтым летам у рамках Рабочай праграмы супрацоўніцтва паміж ГДТУ імя П.В. Сухога і Аб'яднаным Інстытутам Ядзерных Даследаванняў (АІЯД, г. Дубна, Расійская Федэрацыя), студэнты III курса спецыяльнасці "Прамысловая электроніка" ГДТУ імя П.В. Сухога Мікалай Быкаў, Мікіта Кавалёў і Яўген Шпетны праходзяць практыку ў АІЯД.
АІЯД – гэта міжнародная міжурадавая навукова-даследчая арганізацыя, якая займаецца тэарэтычнымі і эксперыментальнымі даследаваннямі ў такіх галінах, як тэарэтычная фізіка, фізіка элементарных часціц, ядзерная фізіка, фізіка кандэнсаваных асяроддзяў.
Лабараторыя фізікі высокіх энергій імя У.І. Векслера і А.М. Балдзiна
Студэнты ГДТУ ім. П.В. Сухога прымаюць удзел у праектаванні прылад для збору і лічбавання даных – даследаваннем часава-лічбавых пераўтваральнікаў для дэтэктараў часціц, праверкай іх працаздольнасці, наладай і каліброўкай. На фота ніжэй паказаны працэс праверкі інтэгральнай нелінейнасці паказанняў часава-лічбавага пераўтваральніка, усталяванага ў крэйт.
Студэнты атрымалі тэарэтычныя веды аб прынцыпах работы паскаральнікаў, іх структуры. Даведаліся пра цыклічны і лінейны спосабы разгону часціц; пра стахастычны і электронны спосабы астуджэння пучкоў. Пазнаёмілася з лінейным паскаральнікам ЛУ-20, радыёчастотным квадруполем RFQ, групіравальнікам часціц Buncher. Пазнаёміліся з прынцыпам дзеяння датчыкаў, якія выкарыстоўваюцца на паскаральніку часціц Нуклотрон.
Цікавыя практычныя навыкі былі атрыманы студэнтамі ў працэсе работы з вектарным аналізатарам. Была знятая характарыстыка залежнасці стаялай хвалі ў RFQ ад становішча плунжара ў ім.
Назіралі за тэставым запускам узмацняльнікаў Buncher'a, HILAC1, HILAC2 пасля доўгага перапынку. На фотаздымках ніжэй прадстаўлены пульт кіравання RFQ і сеткавы аналізатар.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter