Супрацоўнікі ГДТУ імя П.В. Сухога прынялі ўдзел у працоўнай сустрэчы ў межах рэалізацыі праекта THEOREMS-Dnipro
Спецыялістамi кафедры "Прамысловая электроніка" ГДТУ імя П.В. Сухога працягваецца выкананне навукова-інжынернай часткі міжнароднага праекта "THEOREMS-Dnipro" (Transboundary HydrometEORological and Environmental Monitoring System of Dnipro river, Трансгранічная сістэма гідраметэаралагічнага і экалагічнага маніторынгу ракі Дняпро) па Першай праграме тэрытарыяльнага супрацоўніцтва "Беларусь-Украіна", якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
6 красавіка 2018 г. у Белгідрамет (г. Мінск) адбылася працоўная сустрэча ў межах рэалізацыі праекта THEOREMS-Dnipro. У сустрэчы прынялі ўдзел галоўны інжынер Белгідрамет Іван Кандратовіч; нацыянальны каардынатар праекта (Беларусь) Юрый Крышнёў, ГДТУ імя П.В. Сухога; начальнік службы міжнароднага супрацоўніцтва Белгідрамет Ганна Мацэвіла; начальнік службы сродкаў вымярэнняў Белгідрамет Алег Салонікаў; начальнік службы сувязі і тэлекамунікацый Белгідрамет Ігар Біруля; начальнік службы праграмнага забеспячэння Белгідрамет Марына Падгайская; начальнік службы радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу Белгідрамет Алена Багадзяж, намеснік начальніка службы радыяцыйна-экалагічных лабараторных даследаванняў – начальнік аддзела радыёметрыі і радыёхіміі Міхаіл Каваленка; начальнік аддзела дзяржаўнага фонда даных Белгідрамет Ірына Куляшова; начальнік службы гідралогіі Белгідрамет Людміла Журавовіч; інжынер-канструктар праекта Уладзімір Якавец, ГДТУ імя П.В. Сухога; інжынер-праграміст Андрэй Сахарук, ГДТУ імя П.В. Сухога; галоўны інжынер філіяла "Гомельаблгідрамет" Віктар Баранаў (дыстанцыйна); начальнік аддзела гідралогіі філіяла "Гомельаблгідрамет" Вольга Калугіна (дыстанцыйна).
На агульным пасяджэнні і ў працоўных групах былі разгледжаны пытанні:
1) параметраў новай аўтаматычнай станцыі гідраметэаралагічнага і экалагічнага маніторынгу (AHMES) у г. Лоеў (дыяпазоны параметраў, дакладнасць, перыядычнасць вымярэнняў, умовы месцавання сэнсараў);
2) канструкцыі станцыі, месцы, плошчы і формы неабходнага зямельнага участка;
3) фармата і адрасатаў інфармацыйных пасылак ад станцыі AHMES;
4) фінансавага і дакументацыйнага суправаджэння праекта ў Белгідрамет.
Па выніках сустрэчы будзе рыхтавацца тэхнічнае заданне на правядзенне праектных навукова-інжынерных работ на беларускім баку.
Юрый КРЫШНЁЎ,
загадчык кафедры "Прамысловая электроніка"
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter