Студэнты ГДТУ імя П.В.Сухога наведалі Гомельскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі
11 кастрычніка студэнты спецыяльнасці "Прамысловая электроніка" і выкладчыкі кафедры наведалі Гомельскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі (ЦСМС).
Візіт адбыўся ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 50-годдзя ЦСМС.
Падчас візіту былі ажыццёўлены экскурсіі па падрадзяленнях ЦСМС: галоўнай метралагічнай службе, выпрабавальным цэнтры, аддзеле па выпрабаваннях, аддзеле сістэм менеджменту, сектары па стандартызацыі, цэхе па рамонце СВ "Эталон", аддзеле па сертыфікацыі.
Спецыялісты ЦСМС распавялі пра працоўныя задачы і абсталяванне, а таксама адказалі на шматлікія пытанні.
Заведующий кафедрой «Промышленная электроника» Юрий КРЫШНЕВ,
фото из архива участников
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter