У Гомельскім дзяржаўным тэхнічным ўніверсітэце імя П.В.Сухога адбыліся лекцыі прафесара Ю.С.Сахарава
22-25 кастрычніка ў нашым універсітэце прайшлі адкрытыя лекцыі доктара тэхнічных навук, прафесара, дзейснага члена Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук, акадэміка Італьянскай акадэміі навук, Ганаровага работніка вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі, загадчыка кафедры «Персанальная электроніка» дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі Маскоўскай вобласці «Міжнародны ўніверсітэт прыроды, грамадства і чалавека «Дубна» (г. Дубна, Расійская Федэрацыя) Сахарава Юрыя Серафімавіча.
Лекцыі былі прачытаны студэнтам 4-га курса дзённай формы навучання спецыяльнасці 1-36 04 02 «Прамысловая электроніка» на тэму «Прыняцце рашэнняў пры праектаванні вырабаў прамысловай электронікі. Скразное праектаванне электронных і мехатронных сістэм». Акрамя неабходнага тэарэтычнага матэрыяла, які быў выкладзены ў цікавай і дасціпнай форме, Юрый Серафімавіч у нестандартнай форме правёў некалькі конкурсаў. Будучыя інжынеры па радыёэлектроніцы з цікавасцю прымалі рашэнні аб набыцці канкрэтных адзінак радыёэлектроннай апаратуры па мностве супярэчлівых паказчыкаў якасці. Гэта быў сапраўдны майстар-клас па тым, як лёгка можна пераўтварыць працэс набыцця ведаў у прывабную форму.
Але асноўнае ўражанне ад візіта Юрыя Серафімавіча пакінула яго сапраўды шчырая зацікаўленасць у дыялогу з усім калектывам нашага ўніверсітэта: выкладчыкамі, студэнтамі, аспірантамі. 23 кастрычніка Юрый Серафімавіч прыняў актыўны ўдзел у пасяджэнні Дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі па атэстацыі выпускнікоў аспірантуры спецыяльнасцей тэхнічнага профілю. Падчас справаздачы кожны аспірант атрымаў ад вядомага навукоўцы рэзюмэ на сваю распрацоўку і парады па яе ўдасканаленні.
У гэты ж дзень адбылася сустрэча Юрыя Серафімавіча з выкладчыцкім калектывам факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм. У жывой дыскусіі былі прааналізаваны перавагі і недахопы еўрапейскай і расійскай сістэм адукацыі, праведзена іх параўнанне з адукацыйнай сістэмай Рэспублікі Беларусь.
Вынікі візіта прафесара Ю.С. Сахарава можна ахарактарызаваць некалькімі асноўнымі словаспалучэннямі: пашырэнне разумення адукацыйных задач выкладчыкамі, плён для аспірантаў і студэнтаў, пазітыў ад дыялогу з культурным чалавекам і вопытным спецыялістам.
Заведующий кафедрой «Промышленная электроника» Юрий КРЫШНЕВ,
фото из архива участников
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter