Адбылася першая ў гісторыі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога абарона магістарскай дысертацыі на беларускай мове
Ёсць першая ў гісторыі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога абарона магістарскай дысертацыі на беларускай мове!
24 студзеня ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога адбыліся абароны магістарскіх дысертацый завочнай формы атрымання адукацыі. Дысертацыя па спецыяльнасці 1-53 80 01 "Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі" была падрыхтавана і абаронена па-беларуску.
Тэма дысертацыі: «Распрацоўка аўтаматызаванай гідраметэаралагічнай станцыі», аўтар Уладзімір Вернікоўскі, навуковы кіраўнік – загадчык кафедры «Прамысловая электроніка» Юрый Крышнёў. Адзнака абароны - "дзесяць"!
Віншуем маладога магістра тэхнічных навук і жадаем годнага працягу ў гэтым і іншых праектах!
Загадчык кафедры «Прамысловая электроніка»
Юрый Крышнёў
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter