VIІ алімпіяда па радыёэлектроніцы на кафедры "Прамысловая электроніка" ГДТУ імя П.В.Сухога
22 мая 2019 г. на кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога адбылася VІІ алімпіяда па радыёэлектроніцы, якая праводзілася ў фармаце асабістага спаборніцтва патэнцыяльных абітурыентаў спецыяльнасцяў «Прамысловая электроніка» і «Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах». Заданні на алімпіяду складаліся такім чынам, каб яе ўдзельнікі мелі магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці ў практычнай частцы раздзела «Электрычнасць і магнетызм», курса фізікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. На думку арганізатараў, вырашэнне задач, арыентаваных на будучую прафесійную галіну, дазваляе патэнцыяльным абітурыентам зацікавіцца пытаннем паступлення на вышэйзгаданыя спецыяльнасці ўніверсітэта. Прыняўшы ўдзел у прафесійна-арыентаванай алімпіядзе, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі маюць магчымасць дакладней спраектаваць свой уласны прафесійны маршрут, суаднесці свае здольнасці з вынікамі раней пройдзеных прафесійных тэстаў.
Удзел у алімпіядзе прынялі 15 навучэнцаў.
Пераможцамі алімпіяды сталі:
Дыплом I ступені – Пронін Ілья Уладзіслававіч, Гомельскі гарадскі ліцэй № 1
Дыплом IІ ступені – Касцянок Дзяніс Вітальевіч, Гомельскі гарадскі ліцэй № 1
Дыплом IІІ ступені – Ягіпцаў Данііл Сяргеевіч, Гомельскі гарадскі ліцэй № 1
Рэйтынг удзельнікаў мае наступны выгляд:
Пераможцы алімпіяды былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі ад кафедры «Прамысловая электроніка» і ад факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм. Акрамя прызавой тройкі, дыпломамі былі адзначаны навучэнцы філіяла Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі «Гомельскі дзяржаўны дарожнабудаўнічы каледж» Дар'я Вароніна і Уладзіслаў Воранаў, якія ўпершыню за час правядзення алімпіяд склалі сур'ёзную канкурэнцыю навучэнцам Гомельскага гарадскога ліцэя № 1.
Перад пачаткам алімпіяды была праведзена экскурсія па выпускаючай кафедры «Прамысловая электроніка» с прэзентацыяй стэндавага абсталявання кафедры і выставай навукова-тэхнічных распрацовак кафедры.
Арганізатары выказваюць спадзяванне, што ўдзельнікам VІІ алімпіяды па радыёэлектроніцы спадабалася атмасфера інтэлектуальнага спаборніцтва, і што кола ўдзельнікаў алімпіяды штогод будзе пашырацца.
Юрый КРЫШНЕЎ,
fais.gstu.by
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter