Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro»: спецыялісты ГДТУ імя П.В. Сухога ажыццявілі запуск метэаралагічнай станцыі AHMES
Завершаны работы па ўсталяванні ў г.п. Лоеў метэаралагічнай станцыі AHMES (Automated HydroMeteorological/Ecological Station), распрацаванай ў рамках міжнароднага праекта «THEOREMS-Dnipro – Трансгранічная сістэма гідраметэаралагічнага і экалагічнага маніторынгу ракі Дняпро». Праектаванне станцыі ажыццяўлялася спецыялістамі кафедры «Прамысловая электроніка» ГДТУ імя П.В. Сухога, з актыўным удзелам студэнтаў і магістрантаў кафедры.
У мантажы і запуску станцыі прынялі ўдзел спецыялісты Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога, Гомельскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Лоеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Для даведкі: Праект «THEOREMS-Dnipro», які выконваўся спецыялістамі 9-ці арганізацый Украіны і Рэспублікі Беларусь у 2017-2019 г.г., быў накіраваны на павышэнне эфектыўнасці сістэмы маніторынгу ракі Дняпро; павышэнне экалагічнай свядомасці насельніцтва і эфектыўнасці комплекснага кіравання трансгранічнымі воднымі рэсурсамі ракі Дняпро ў Чарнігаўскай і Гомельскай абласцях. Праектам прадугледжана ўзведзенне трох новых станцый AHMES комплекснага маніторынгу на тэрыторыі Беларусі (г.п. Лоеў, метэаралагічная станцыя і гідралагічная/экалагічная станцыя) і Украіны (п.г.т. Любеч, гідраметэаралагічная/экалагічная станцыя). Станцыі AHMES з’яўляюцца аўтаматызаванымі і энергетычна аўтаномнымі (маюць сілкаванне ад энергіі Сонца), кіруюцца аддалена праз GSM-спалучэнне, гэтак сама праз GSM-спалучэнне перадаюць вымяральную інфармацыю на інфармацыйны сервер і Web-сайт праекта. Фінансаванне праекта ажыццяўлялася за кошт сродкаў Еўрапейскага Саюза па Першай Праграме тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Еўрапейскага Саюза для краін Усходняга партнёрства «Беларусь – Украіна» (EaPTC). Заяўнікам праекта «THEOREMS-Dnipro» і вядучай арганізацыяй ад Рэспублікі Беларусь з’яўлялася ўстанова адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога» (кафедра «Прамысловая электроніка»).
Комплекс інжынерна-навуковых мерапрыемстваў праекта атульваў наступныя аспекты:
распрацоўка агульнай структуры аўтаматызаванай станцыі AHMES і схемы аб'яднання станцый AHMES ў агульную інфармацыйную сістэму;
стварэнне аўтаматызаванай сэнсарнай сістэмы з камплектам вымяральных пераўтваральнікаў (узровень вады, тэмпература вады, тэмпература паветра, хуткасць ветру, колькасць ападкаў, якасны аналіз вады – канцэнтрацыі хларыдаў, нітратаў, узровень кіслотнасці (pH), акісляльна-аднаўленчы патэнцыял);
распрацоўка сістэмы электрасілкавання станцый AHMES з выкарыстаннем сучасных прынцыпаў «зялёнай» энергетыкі;
распрацоўка канструктыўнага праектнага рашэння станцый AHMES;
мантаж двух станцый AHMES у г.п. Лоеў і п.г.т. Любеч;
распрацоўка праграмна-алгарытмічнага забеспячэння станцый AHMES;
распрацоўка інфармацыйнай сістэмы верхняга ўзроўню для дыстанцыйнага канфігуравання вымяральнай /тэлекамунікацыйнай сістэмы кожнай станцыі AHMES;
стварэнне тэлекамунікацыйнай сістэмы для перадачы вымяральнай інфармацыі ў рэальным маштабе часу на Web-рэсурс;
распрацоўка Web-рэсурса для візуальнага і лічбавага прадстаўлення вымяральнай інфармацыі гідралагічным, метэаралагічнай службам, службам радыяцыйнага кантролю і экалагічнага маніторынгу Беларусі і Украіны; а таксама прадстаўлення навіннай інфармацыі;
стварэнне тэлекамунікацыйнай сістэмы аператыўнага інфармавання службаў МНС Беларусі і Украіны аб небяспечных значэннях рэгіструемых параметраў.
The project is co-funded by the European Union
Юрый Крышнёў
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter