Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro»: спецыялісты ГДТУ імя П.В. Сухога ажыццявілі запуск станцыі гідралагічнага/экалагічнага маніторынгу AHMES

Завершаны работы па ўсталяванні ў акваторыі ракі Дняпро, у раёне Цэнтральнай плошчы г.п. Лоеў, станцыі гідралагічнага/экалагічнага маніторынгу AHMES (Automated HydroMeteorological/Ecological Station), распрацаванай ў рамках міжнароднага праекта «THEOREMS-Dnipro – Трансгранічная сістэма гідраметэаралагічнага і экалагічнага маніторынгу ракі Дняпро». Праектаванне станцыі ажыццяўлялася спецыялістамі кафедры «Прамысловая электроніка» ГДТУ імя П.В. Сухога (Крышнеў Ю.В., Якавец У.Д., Кухарэнка С.М., Хананаў В.А., Захаранка Л.А., Сахарук А.У., Карпаў А.У., магістранты і студэнты кафедры).

У мантажы і запуску станцыі прынялі ўдзел спецыялісты:

- Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога;

- Рэспубліканскага ўнітарнага Дняпро-Дзвінскага прадпрыемства водных шляхоў «Белводшлях» (г. Гомель і г. Лоеў);

- Таварыства з дадатковай адказнасцю «Падводна-гідратэхнічныя работы» (г. Гомель);

- Гомельскага і Лоеўскага аддзяленняў Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВАД);

- Гомельскага філіяла Белгідрамет;

- аддзела архітэктуры і ЖКГ Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта.

Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 1
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 2
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 3
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 4
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 5
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 6
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 7
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro»8
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 9
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 10
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 11
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 12
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 13
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 15
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 16
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 17
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 18
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 19
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 20
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 21
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 23
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 24
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 25
Міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» 26

Раней у рамках праекта быў ажыццёўлены ўвод у эксплуатацыю метэаралагічнай станцыі AHMES на тэрыторыі Лоеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Для даведкі:

Праект «THEOREMS-Dnipro», які выконваўся спецыялістамі 9-ці арганізацый Украіны і Рэспублікі Беларусь у 2017-2019 г.г., быў накіраваны на павышэнне эфектыўнасці сістэмы маніторынгу ракі Дняпро; павышэнне экалагічнай свядомасці насельніцтва і эфектыўнасці комплекснага кіравання трансгранічнымі воднымі рэсурсамі ракі Дняпро ў Чарнігаўскай і Гомельскай абласцях. Праектам прадугледжана ўзведзенне трох новых станцый AHMES комплекснага маніторынгу на тэрыторыі Беларусі (г.п. Лоеў, метэаралагічная станцыя і гідралагічная/экалагічная станцыя) і Украіны (п.г.т. Любеч, гідраметэаралагічная/экалагічная станцыя). Станцыі AHMES з’яўляюцца аўтаматызаванымі і энергетычна аўтаномнымі (маюць сілкаванне ад энергіі Сонца), кіруюцца аддалена праз GSM-спалучэнне, гэтак сама праз GSM-спалучэнне перадаюць вымяральную інфармацыю на інфармацыйны сервер і Web-сайт праекта. Фінансаванне праекта ажыццяўлялася за кошт сродкаў Еўрапейскага Саюза па Першай Праграме тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Еўрапейскага Саюза для краін Усходняга партнёрства «Беларусь – Украіна» (EaPTC). Заяўнікам праекта «THEOREMS-Dnipro» і вядучай арганізацыяй ад Рэспублікі Беларусь з’яўлялася ўстанова адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога» (кафедра «Прамысловая электроніка»).

Комплекс інжынерна-навуковых мерапрыемстваў праекта атульваў наступныя аспекты:

- распрацоўка агульнай структуры аўтаматызаванай станцыі AHMES і схемы аб'яднання станцый AHMES ў агульную інфармацыйную сістэму;

- стварэнне аўтаматызаванай сэнсарнай сістэмы з камплектам вымяральных пераўтваральнікаў (узровень вады, аімасферны ціск, тэмпература вады, тэмпература паветра, хуткасць ветру, колькасць ападкаў, якасны аналіз вады – канцэнтрацыі хларыдаў, нітратаў, узровень кіслотнасці (pH), акісляльна-аднаўленчы патэнцыял);

- распрацоўка сістэмы электрасілкавання станцый AHMES з выкарыстаннем сучасных прынцыпаў «зялёнай» энергетыкі;

- распрацоўка канструктыўнага праектнага рашэння станцый AHMES;

- мантаж двух станцый AHMES у г.п. Лоеў і п.г.т. Любеч ;

- распрацоўка праграмна-алгарытмічнага забеспячэння станцый AHMES;

- распрацоўка інфармацыйнай сістэмы верхняга ўзроўню для дыстанцыйнага канфігуравання вымяральнай /тэлекамунікацыйнай сістэмы кожнай станцыі AHMES;

- стварэнне тэлекамунікацыйнай сістэмы для перадачы вымяральнай інфармацыі ў рэальным маштабе часу на Web-рэсурс;

- распрацоўка Web-рэсурса для візуальнага і лічбавага прадстаўлення вымяральнай інфармацыі гідралагічным, метэаралагічнай службам, службам радыяцыйнага кантролю і экалагічнага маніторынгу Беларусі і Украіны; а таксама прадстаўлення навіннай інфармацыі;

- стварэнне тэлекамунікацыйнай сістэмы аператыўнага інфармавання службаў МНС Беларусі і Украіны аб небяспечных значэннях рэгіструемых параметраў.

                                                                  The project is co-funded by the European Union

Ю.Крышнеў