"Добрый вечер, Гомель!" с участием сотрудников ГГТУ им. П.О. Сухого
22 студзеня ў эфір тэлеканала "Беларусь 4. Гомель" выйшаў выпуск тэлепраграмы "Добрый вечер, Гомель!", прымеркаваны да Дня беларускай навукі.
Прыемна адзначыць, што на прамы эфір былі запрошаны і два прадстаўнікі нашага ўніверсітэта: загадчык кафедры "Прамысловая электроніка" к.т.н., дацэнт Крышнёў Юрый Віктаравіч і загадчык навукова-даследчай лабараторыі "Энергааўдыт і нарміраванне топліўна-энергетычных рэсурсаў" Бахур Сяргей Іванавіч. Падчас размовы ў студыі былі закрануты шматлікія пытанні, як па асаблівасцях прафесіі навукоўца, так і па распрацоўках, рэалізаваных у навуковай сферы ў апошні час у Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога і Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Сустрэча запомнілася цёплай атмасферай і вялікай колькасцю інфармацыі, якую паспелі паведаміць тэлегледачам нашы спецыялісты аб распрацоўках кафедры "Прамысловая электроніка" і навукова-даследчай лабараторыі "Энергааўдыт і нарміраванне топліўна-энергетычных рэсурсаў".
Прапануем Вашай увазе відэазапіс гэтай тэлеперадачы.
Спасылка на відэа https://www.youtube.com/watch?v=E_CXPZ7wzaM&feature=youtu.be
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter