Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Гавары са мной па-беларуску

А тым больш , што свет зусiм не вузкi.

Ды калi ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

Я. Янiшчыц

      Сёння ва ўсiм свеце адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Ужо дваццаць гадоў гэта свята, заснаванае ЮНЕСКА, праводзiцца з мэтай абароны моўнай i культурнай разнастайнасцi. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыi, бо мова абуджае цiкавасць да пазнання свету, садзейнiчае праяўленню павагi да нашага мiнулага i служыць элементам аб'яднання людзей незалежна ад месца i часу iх пражывання. Беларусам у спадчыну засталася па-сапраўднаму ўнiкальная мова: самая мiлагучная пасля iтальянскай, самая старажытная сярод славянскiх i адна з самых багатых у свеце.

      «Пачувайся беларусам…» - пад такiм слоганам ва унiверсiтэце, у агульнай чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №2, адбылася сустрэча студэнцкай моладзі з гомельскімі паэтамі Галiнай Рагавой i Вольгай Астапенка.

       Галiна Рагавая - вядомая паэтка, перакладчык, аўтар трох паэтычных эборнiкаў, член лiтаратурнага аб'яднання «Пралеска», лауреат мiжнародных i абласных лiтаратурных конкурсаў, на беларускай мове прачытала свае вершы пра цікавыя жыццёвыя гісторыі, пра родны край, мясцiны, дзе нарадзiлася, пра каханне.

      Вольга Астапенка – журналiст, рэдактар аддзела сацыяльнай абароны насельнiцтва газеты «Гомельскiя ведамасцi», лаўрэат абласнога лiтаратурнага конкурсу iмя Кiрiлы Тураўскага ў намiнацыi «Адкрыццё года» (2019г.). Студэнты з захапленнем слухалi пранiкнёныя радкi вершаў пра душу, сям'ю, каханне, аб пошуку свайго шляху жыцця ў выкананнi аўтара.

       Загадчык кафедры «Прамысловая электронiка» Крышнёў Ю.В. прадставiў прэзентацыю «Дзень роднай мовы» i правёў тэматычную вiктарыну, у якой актыўна ўдзельнiчалi студэнты.

       Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, больш размаўляць па-беларуску, бо нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

С. Качур

День родного языка
День родного языка
День родного языка

 

День родного языка
День родного языка

 

День родного языка
День родного языка