У рамках Тыдня роднай мовы ў ГДТУ імя П. А. Сухога прайшла квэст-гульня " Беларуская зямля»
З 19 па 23 верасня 2022 года у Рэспубліцы Беларусь праходзіць Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».
У Мармуровай зале адбылася выстава «Майстры слова», на якой былі прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы, паштоўкі «Паштоукі Бацькаўшчыны» і ручнікі «Матчын узор», а таксама медалі і манеты.
У рамках Тыдня роднай мовы ў ГДТУ імя П. В. Сухога прайшла квэст-гульня «Беларуская зямля», галоўнай задачай якой было сфармаваць любоў і цікавасць да роднай зямлі, мове; навучыцца паважаць мову і культуру нашага народа.
Адкрыў мерапрыемства прарэктар па выхаваўчай рабоце А. В. Шапавалаў, які сказаў: «У рамках Тыдня ва ўсіх установах адукацыі краіны адбудзецца шэраг разнастайных мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод дзяцей, моладзі, грамадскасці». І пажадаў рабятам поспехаў і новых ведаў.
Начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю А. М. Конкина сказала: «Мы рады вітаць вас, шаноўныя ўдзельнікі квэст-гульні, якая прысвечана Тыдню роднай мовы. А вы ведалі, што беларуская мова прызнаная ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай? Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак». І пажадала студэнтам любіць сваю Радзіму, сваю мову і паважаць традыцыі беларускага народа.
Студэнты першага курса машынабудаўнічага факультэта прайшлі такія станцыі як: «Гімн РБ», «Беларусь культурная», «Мая Беларусь», «Беларусь пад сонцам стагоддзяў», «Якасці беларуса», на якіх яны ўспомнілі і даведаліся шмат новага пра беларускіх пісьменнікаў, культурных аб'ектах, месцах Беларусі і якасцях беларускага народа.
Актыўнасць рабят, творчы падыход і цікавасць да мовы і культуры сваёй Радзімы дапамаглі стварыць дзіўна цёплую і радасную атмасферу.
ОВРсМ
фото А.Пинчуков
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter