Адкрытыя лекцыi на тэму "Сучаснае вымяральнае абсталяванне на аснове паўправадніковых прыбораў, прыбораў квантавай, вакуумнай, плазменнай электронікі і яго прымяненне ў навуцы і прамысловасці"
З 14 па 16 снежня нашу кафедру з адкрытымі лекцыямі наведае доктар фізіка-матэматычных навук, начальнік групы Аб'яднанага Інстытута Ядзерных Даследаванняў Какауліна Алена Сяргееўна. Агульная тэма лекцый: "Сучаснае вымяральнае абсталяванне на аснове паўправадніковых прыбораў, прыбораў квантавай, вакуумнай, плазменнай электронікі і яго прымяненне ў навуцы і прамысловасці".
Лекцыі будуць прачытаны для апорнай групы ПЭ-21, згодна з наступным раскладам:
14.12.2022 (серада) 3-я пара з 11.35 па 13.00, а. 2-530;
14.12.2022 (серада) 4-я пара з 13.30 па 14.55, а. 2-530;
15.12.2022 (чацвер) 3-я пара з 11.35 па 13.00, а. 2-542;
16.12.2022 (пятніца) 1 (палова пары), 2-я пара з 09.00 па 11.25, а. 2-530.
Лекцыі - адкрытыя, запрашаюцца ўсе жадаючыя студэнты, магістранты, выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры i факультэта.
Запрашаем не прапусціць магчымасць азнаёміцца з найноўшымі метадамі і прыборамі вымярэння выпраменьванняў, сучаснай апаратурай Аб'яднага Інстытута на аснове паўправадніковых, фотаэлектронных, акустаэлектронных прыбораў, прыбораў квантавай, вакуумнай і плазменнай электронікі.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter