Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Адкрытая лекцыя начальніка сектара Лабараторыі фізікі высокіх энергій Аб'яднанага Інстытута Ядзерных даследаванняў

   6 верасня 2023 года на кафедры "Прамысловая электроніка" адбылася адкрытая лекцыя начальніка сектара Лабараторыі фізікі высокіх энергій Аб'яднанага Інстытута Ядзерных даследаванняў (г. Дубна) Паўла Зарубіна.

   Тэма лекцыі: "Ядзерная фатаграфія: з века XIX-га ў век XXI-ы".

1.jpg

   Былі разгледжаны цікавыя аспекты праекта "Беккерэль" на нуклаторне Аб'яднанага Інстытута, у рамках якога ажыццяўляецца даследаванне ядзернай структуры ў рэляцівісцкім падыходзе ва ўмовах малых перадач энергіі–імпульса.

2.jpg

   Увагу аўдыторыі выклікала апісанне ўнікальнага эксперыментальнага абсталявання паскаральных комплексаў; праблема "белых зорак"; спецыфіка апраменьвання ядзернай эмульсіі ядрамі ксенона F3.

А.Я. Запольскі, Ю.В. Крышнёў