Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

«Гадзіна паэзіі. Чытаем вершы А. Куляшова разам»

У межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня кафедры «Беларуская і замежныя мовы», 19 сакавіка ў групе ЭС-41 энергетычнага факультэта дацэнтам кафедры «Беларуская і замежныя мовы» Бураковай М.У. праводзіліся заняткі «Гадзіна паэзіі. Чытаем вершы А. Куляшова разам», прысвечанае Сусветнаму дню паэзіі. Гэты дзень адзначаецца з 1999 года па ініцыятыве ЮНЭСКА і ўжо паспеў стаць традыцыйным для культурнай супольнасці свету.

Гадзіна пачалася з паведамлення аб жыццёвым і творчым шляху Народнага паэта Беларусі. Удзельнікі праслухалі падборку цікавых фактаў аб паэце і яго шматграннай літаратурнай дзейнасці. Абмеркаваўшы творчасць паэта, прыйшлі да высновы, што Аркадзь Куляшоў - сапраўдны паэт-патрыёт, які праслаўляў родную зямлю, сваю Радзіму. Аб гэтым засведчылі і прачытаныя творы паэта - вершы, якія чыталі студэнты. Пасля дэкламацыі вершаў «Я хаце абавязаны прапіскаю...», «Дом», «Аб любві» і інш. студэнтам было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны аб паэце і адлюстраваць галоўныя метафарычныя вобразы твораў у малюнках. Лепшыя малюнкі паслужаць асновай для творчых работ, якія будуць прадстаўлены на конкурс «Грані творчасці» (намінацыя «Графіка. Размова з патомкам»).

dzen_k_1.jpg
dzen_k_2.jpg
dzen_k_5.jpg
dzen_k_4.jpg