АБАРОНА МАГІСТАРСКІХ ДЫСЕРТАЦЫЙ НА КАФЕДРЫ "ПРАМЫСЛОВАЯ ЭЛЕКТРОНІКА"
25 красавіка 2024 года на кафедры "Прамысловая электроніка" адбылася абарона магістарскіх дысертацый па акрэдытаванай спецыяльнасці 1-39 80 03 "Электронныя сістэмы і тэхналогіі".
У адпаведнасці з загадам старшынёй дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі па абароне магістарскіх дысертацый быў прызначаны д.т.н., прафесар Бачкоў Канстанцін Апанасавіч, загадчык навукова-даследчай лабараторыі "Бяспека і электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў" установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту"
Запрошанымі членамі ДЭК, па шматгадовай традыцыі, сталі выпускнікі кафедры «Прамысловая электроніка» Вараб'ёў Сяргей Паўлавіч – начальнік сектара высокачастотных абарон і супрацьаварыйнай аўтаматыкі СРЗА і аўтаматыкі Гомельскага РУП электраэнергетыкі "Гомельэнерга", а таксама Фінаеў Уладзімір Яўгенавіч – намеснік дырэктара-галоўны канструктар ААТ «Канструктарскае бюро сістэмнага праграмавання».
З выкладчыцкага складу кафедры ў рабоце ДЭК прымалі ўдзел загадчык кафедры «Прамысловая электроніка», к.т.н., дацэнт Крышнёў Юрый Віктаравіч, к.т.н., дацэнт кафедры Кавалёў Аляксей Віктаравіч, і сакратар камісіі – старшы выкладчык Растокіна Вольга Міхайлаўна.
Да абароны было прадстаўлена 3 магістарскіх дысертацыі, выканныя пад навуковым кіраўніцтвам загадчыка кафедры Крышнёва Ю.В. Старшыня камісіі адзначыў, што ўсё работы выкананы на дастаткова высокім прафесійным узроўні і ахопліваюць спектр тэм па рэальнай тэматыцы.
Магістарская работа Рогава М.А на тэму «Павышэнне энергетычнай эфектыўнасці станцый катоднай абароны падземных трубаправодаў» атрымала найвышэйшую адзнаку 10 балаў.
Работа магістранта Маскаленка А.В. «Карэляцыйны прыёмнік на аснове праграмаванай лагічнай інтэгральнай схемы Cyclone III EP3C10E144» і Раманцова П.Д «Сістэма дыстанцыйнага кіравання і маніторынгу для станцый катоднай абароны падземных трубаправодаў” атрымалі адзнаку 8 балаў. Такім чынам, сэрэдняя адзанака абароны работ складае 8,7 балы.Пры абароне дысертацый магістранты пісьменна адказвалі на зададзеныя пытанні ў галіне прадмета даследавання і сумежных абласцей ведаў, дэманструючы ўзровень падрыхтоўкі, які адпавядае акадэмічнай ступені «магістр». Таксама трэба адзначыць, што кожная магістарскія дысертацыя мае акт укаранення вынікаў працы ў навучальны працэс.
Рашэннем Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі ўсім магістрантам, якія абаранілі дысертацыі, была прысвоена акадэмічная ступень «магістр». Старшыня ДЭК ад імя Дзяржаўнай камісіі павіншаваў магістрантаў з паспяховай абаронай і пажадаў выпускнікам поспехаў у далейшай навуковай дзейнасці.
Таксама варта адзначыць, вялікую работу, якую правёў аспірант кафедры Запольскі Андрэй падчас падрыхтоўкі магістрантамі іх работ, з'яўляючыся ініцыятарам круглых сталоў па тэмах даследаванняў, і правёўшы вялікі аб’ём кансультацый па ходзе даследаванняў і афармленні работ.
Матэрыял падрыхтавалі:
Крышнёў Ю.В.;
Запольскі А.Я.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter