Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

ІІ МІЖНАРОДНЫ АДКРЫТЫ КОНКУРС СТАРТАП-ПРАЕКТАЎ "E.R.A STARTUP" НА КАФЕДРЫ «ПРАМЫСЛОВАЯ ЭЛЕКТРОНІКА»

На фінішы вучэбнага года ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В. Сухога у другі раз прайшоў Міжнародны адкрыты конкурс стартап-праектаў «E.R.A Startup”, арганізаваны кафедрай «Прамысловая электроніка» на факультэце аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм.

photo_2024-06-18_04-06-33.jpg

Галоўнай мэтай новага конкурсу з'яўляецца стварэнне сістэмы па выяўленні і стымуляванні таленавітай моладзі, як у ГДТУ імя П.В. Сухога, так і ў іншых установах адукацыі.

У гэтым годзе па выніках напружанага папярэдняга адбору было адабрана 17 лепшых праектаў, сярод іх – 13 праектаў беларускіх прадстаўнікоў, уключаючы 1 праект студэнта завочнай скарочанай формы атрымання адукацыі, а таксама 4 праекты замежных студэнтаў і аспірантаў (1 праект аспіранта з Егіпта, 1 праект студэнта з Нігерыі, 1 праект студэнткі з Лівана, 1 праект студэнта з Йемена). Таксама, па-за рамкамі агульнай конкурснай праграмы, 1 праект прадставілі ўраджэнцы Лівана, навучэнцы сярэдняй школы № 1 г. Гомеля.

photo_2024-06-18_04-06-33_2.jpg

В конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі пяці устаноў адукацыі – Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя П.В. Сухога, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны каледж электронікі і інфармацыйных тэхналогій, Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж, Гомельская сярэдняя школа №1. Прыемна, што, як у якасці арганізатараў, так і у якасці удзельнікаў, у форуме прынялі ўдзел выпускнікі кафедры былых гадоў.

У рамках конкурсу разглядаліся стартап-праекты розных стадый
рэалізацыі па наступных катэгорыях:

Electrics & electronics (Электрыка & электроніка);

Robotics (Робататэхніка);

Automation (Аўтаматызацыя, уключаючы інфармацыйныя тэхналогіі).

Акрамя гэтага, дапускалася падача на конкурс праектаў па тэматыцы, сумежнай з асноўнымі катэгорыямі.

Партнёрамі конкурсу ў гэтым годзе сталі ААТ “Белаграпрамбанк”, ТАА “МІРТЕК-інжынірынг, ПГУП “Ліберці-Трэйдынг”.

photo_2024-06-18_04-06-32.jpg

Для якаснай ацэнкі прадстаўляемых праектаў аргкамітэтам конкурса было сфарміравана журы з прадстаўнікоў тэхнічнай і эканамічнай сфер дзейнасці. Таксама важна адзначыць, што палова журы – запрошаныя госці, якія з'яўляюцца цалкам незалежнымі экспертамі.

photo_2024-06-06_11-46-44.jpg

У склад сёлетняга журы ўвайшлі:

  • Юрый Крышнёў – старшыня журы, загадчык кафедры «Прамысловая электроніка» ГДТУ імя П.В. Сухога;
  • Андрэй Запольскі – намеснік старшыні журы, аўтар і ініцыятар правядзення конкурса, аспірант, інжынер-электронік, выкладчык-стажор кафедры «Прамысловая электроніка» ГДТУ імя П.В. Сухога;
  • Сяргей Рублеўскі – менеджар кіравання развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк»;
  • Сяргей Зайцаў – галоўны канструктар ТАА «МІРТЭК-інжынірынг»;
  • Ігар Сутарма – дэкан факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм ГДТУ імя П.В. Сухога;
  • Андрэй Шлыкаў – прадстаўнік кампаніі «Ліберці-трэйдзінг»;
  • Аляксей Крывенчык – інжынер па радыёэлектроніцы аддзела інжынерна-тэхналагічнай службы кампаніі «Алкапак»;
  • Сяргей Астраханцаў – старшы выкладчык кафедры «Маркетынг і галіновая эканоміка» ГДТУ імя П.В. Сухога.
photo_2024-06-06_11-46-43.jpg

Кожны прадстаўлены праект ацэньваўся журы па наступных крытэрыях:

актуальнасць, навізна і інавацыйнасць праекта;

наяўнасць каманды праекта, разуменне неабходнасці ў патрэбных рэсурсах для рэалізацыі праекта;

магчымасць тэхнічнай рэалізацыі;

тэхнічны маштаб праекта;

ступень гатоўнасці праекта;

наяўнасць аналагаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і перавагі перад імі;

значнасць праекта;

наяўнасць патэнцыйных спажыўцоў (разуменне рынку аўтарам праекта);

- акупнасць, эканамічная эфектыўнасць і даходнасць праекта;

- прадстаўленне праекта і зацікаўленасць аўтара ў рэалізацыі праекта;

- магчымасць манетызацыі;

- магчымасць маштабавання праекта.

Адкрыў мерапрыемства прарэктар па навуковай рабоце ўніверсітэта А.А. Бойка. Ён акцэнтаваў увагу на важнасці ўдзелу моладзі ў такіх мерапрыемствах. На яго думку, любая, нават першапачаткова несур’ёзная ідэя, пры правільным яе развіцці можа даць вялікі вынік у будучыні. Андрэй Андрэевіч таксама падзякаваў запрошаным гасцям за аказаную падтрымку ў арганізацыі мерапрыемства, а таксама выказаў упэўненасць у развіцці далейшага супрацоўніц

Пасля гэтага з дакладам аб развіцці стартап-руху ў Гомельскай вобласці выступіў С.І. Рублеўскі. Ён расказаў прысутным аб праграме па падтрымцы пачынаючых стартапаў і мерапрыемствах, якія праводзіць ААТ «Белаграпрамбанк». Вялікая ўвага была нададзена штогадовай рэспубліканскай праграме "Стартап-марафон", якую праводзіць банк.тва паміж універсітэтам і прадпрыемствамі. На завяршэнне ён пажадаў удачы ўсім удзельнікам конкурса.

photo_2024-06-06_11-46-39_2.jpg

Напрыканцы ўступнай часткі перад прысутнымі выступіў старшыня аргкамітэта конкурса, загадчык кафедры «Прамысловая электроніка» Ю.В. Крышнёў. Ён падзякаваў усім за ўдзел у мерапрыемстве, падкрэсліў унікальнасць фармату конкурсу, калі ў якасці членаў журы, з аднаго боку, выступаюць не толькі выкладчыкі ўніверсітэта, але і прадстаўнікі прадпрыемстваў розных сфер, а, з другога боку – журы было сфарміравана такім чынам, каб у праекце былі ацэнены, як тэхнічныя, так і эканамічныя складнікі. Пасля гэтага, разам з намеснікам старшыні аргкамітэта Запольскім А.Я., Юрый Віктаравіч расказаў аб асноўных правілах конкурсу. Так, на абарону праекта кожнаму ўдзельніку вылучалася да 5 хвілін, столькі ж часу было вылучана на абмеркаванне праекта членамі журы і адказы на іх пытанні. Для адсочвання за часам выкарыстоўваўся таймер. Таксама было расказана аб спецыяльна распрацаванай сістэме ацэньвання кожнага праекта па эканамічных і тэхнічных складніках, каб улічваць у роўнай ступені меркаванні ўсіх членаў журы.

photo_2024-06-06_11-46-43_2.jpg

Далей пачалася галоўная частка мерапрыемства – абарона праектаў.

Для найбольшага ахопу і арганізацыі магчымасці ўсім жадаючым сачыць за працэсам абароны, была арганізавана анлайн–трансляцыя мерапрыемства.

У час абароны была прадстаўлена вялікая колькасць цікавых праектаў па паляпшэнні розных сфер чалавечага жыцця – сацыяльная сфера, адукацыя і навука, медыцына, прамысловасць і вытворчасць. Але агульнай рысай праектаў было ўжыванне ў рознай ступені электронікі, робататэхнікі, аўтаматыкі і праграмавання.

Былі прадстаўлены, як і праграмныя прадукты, так і прылады ў рознай ступені рэалізацыі, ад ідэі да прататыпа. Частка праектаў была прадстаўлена замежнымі студэнтамі на англійскай мове.

Асобныя праекты выклікалі вялікую цікавасць у членаў журы, а таксама прыводзілі да вострых дыскусіяў і спрэчак паміж імі.

photo_2024-06-06_11-46-42.jpg

Сярод прадстаўленых можна вылучыць наступныя праекты: “Capsule endoscopy”, “Электронная кропельніца”, “Прылада перадачы пахаў з гульняў”, “Інавацыйны спосаб збору нафтапрадуктаў”, “FoodAdditives”, “Ужыванне нейронавых сетак для прадказання попыту на тавары”, “Выкарыстанне заражанай радыяцыйнай тэрыторыі Гомельскай вобласці для энергасілкавання BigData -цэнтраў”, “Edutravel”.

photo_2024-06-06_11-46-41.jpg

Частка праектаў была прысвечана паляпшэнню інфраструктуры горада Гомеля – “TransportGomel”, “Зручны Гомель”.

Праект “Capsule endoscopy” быў прадстаўлены замежнай студэнткай Гомельскага медуніверсітэта Амхаз Вілая. Мэта праекта – развіццё тэхналогіі інтэлектуальнай капсульнай эндаскапіі для дыягностыкі і лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага тракту.

photo_2024-06-06_11-46-40.jpg

Варта адзначыць, што Вілая праявіла вялiкую цікавасць да конкурсу і ініцыятыўнасць. Акрамя яе, па-за рамкамi агульнай праграмы, у конкурсе паўдзельнічалі яе дзеці. Вучні 3 класа сярэдняй школы № 1 горада Гомеля Шарыф і Элія разам з бацькам прадставілі праект “The smart desk”, які меў таксама добрую ступень прапрацаванасці.

photo_2024-06-06_11-46-40_4.jpg

Праект “Электронная кропельница” быў прадстаўлены студэнтам Гомельскага дзяржаўнага каледжа электронікі і інфармацыйных тэхналогій Кебікавым Андрэем. Мэта праекта – стварэнне таннай прылады для аўтаматызацыі працэсу медыцынскай працэдуры. Акрамя прэзентацыі тэхніка-эканамічнага абгрунтавання, Андрэй прадставіў таксама прататып прылады, якую сабраў самастойна.

photo_2024-06-06_11-46-40_3.jpg

Цікавую ідэю прапанаваў студэнт Гомельскага дарожна-будаўнічага каледжа Шышко Мікіта. Яго ідэя заключаецца ў стварэнні прылады для перадачы пахаў з гульняў.

photo_2024-06-06_11-46-40_2.jpg

Аспірант ГДТУ імя П.В. Сухога Салах Эльшербіні (Егіпет), прапанаваў інавацыйны спосаб збору нафтапрадуктаў, які заключаецца ў стварэнні недарагіх таблетак з кампазітных матэрыялаў для збору нафтапрадуктаў. Па дадзенай тэме Салах займаецца ў рамках свайго дысертацыйнага даследавання пад кіраўніцтвам прарэктара па навуковой рабоце ГДТУ імя П.В. Сухога Бойка А.А.

З ідэяй па выкарыстанні Палескага радыяцыйнага запаведнiка для энергасілкавання розных прамысловых аб’ектў (на прыкладзе BigData-цэнтраў), выступіў выпуснік магістратуры 2024 г., выкладчык Гомельскага дарожна-будаўнічага каледжа Рогаў Максім. Акрамя гэтага, Максім выступіў і з ідэяй па павышэнні энэргетычнай эффектыўнасьці станцый катоднай абароны нафтаправодаў, па якой ён працаваў у рамках магістарскай работай пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры “Прамысловая электроніка” ГДТУ імя П.В. Сухога Крышнёва Ю.В і аспіранта кафедры Запольскага А.Я. Трэба таксама адзначыць, што Максім з’яўляўся пераможцам конкурсу ў 2023 годзе.

Актыўна паўдзельнічалі ў конкурсе студэнты кафедры “Прамысловая электроніка” Барэшка Данііл (гр. ПЭ-21), Мурач Анастасія Бялко Максім (гр. ІС-31) і Сутарма Іван (гр. ЗЭТ-11с).

Барэшка Данііл выступіў з 3-ма праектамі: ідэямi па стварэнні інтэрактыўнай анлайн-платформы для гасцей Беларусі “Edutravel” і інтэрактыўнай гарадской інфармацыйнай платформы “Зручны Гомель” (праект распрацоўвался і прадстаўляўся сумесна с Сутармой Іванам). Таксама Данііл прадставіў ідэю па арганізацыі шэрынга на тэрыторыі горада Гомеля.

Мурач Анастасія прадставіла праекты “TransportGomel” і “FoodAdditives”. Абодва праекты ўяўляюць з сябе распрацоўку праграмных прадуктаў для месэнджара Telegram. Праект “TransportGomel” уяўляе з сябе бот аб транспарце горада Гомель, а праект “FoodAdditives” – гэта анлайн-даведнік харчовых дабавак.

Кансультантам па праектах А.Мурач і Д. Барэшкі выступіў выкладчык-стажор, інжынер-электронік і аспірант кафедры “Прамысловая электроніка” Запольскі А.Я.

Цікавы праект пад назвай "Прымяненне нейронавых сетак для прадказання попыту на тавары" прадставіў Максім Бялко. Ён прадэмастраваў, як з дапамогай нейронавых сетак прадказваць попыт на продаж тавараў у залежнасці ад знешніх умоў на прыкладзе статыстыкі продажаў сеткі кавярняў у горадзе Гомель. Праект распрацоўваецца пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры “Прамысловая электроніка” Сахарука А.У.

Таксама свой праект “Даследаванне марфалогіі паверхні SiO2 наначасціц, сціснутых шляхам аднавосевага прасавання з дапамогай ImageJ” прадставіў замежны студэнт 1 курса спецыльнасці “Сістэты кіравання інфармацыі” Афун Эзекіел Ануолувапа (Нігерыя). Праект распрацоўваецца пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка НДЧ і дацэнта кафедры “Прамысловая электроніка” ГДТУ імя П.В. Сухога, Аль-Камалі Марвана (Йемен/Беларусь).

Пасля этапа абароны праекту адбылося паседжанне журы і падлік фінальных балаў. Пасля адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне.

photo_2024-06-05_23-04-32.jpg

Па выніках конкурсу месцы размеркаваліся наступным чынам:

I месца ­– Амхаз Вілая, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (праект “Capsule endoscopy”);

II месца – Кебікаў Андрэй, Гомельскі дзяржаўны каледж электронікі і інфармацыйных тэхналогій (праект “Электронная кропельница”);

II месца – Шышко Мікіта, Гомельскі дарожна-будаўнічы каледж (праект “Прылада перадачы пахаў з гульняў”).

Прызёры і пераможцы конкурсу атрымалі прызы ад ААТ «Белаграпрамбанк», якія былі ўручаны менаджарам кіравання развіцця экасістэмы Сяргеем Рублеўскім.

Таксама сваю тройку прызёраў вызначыў і ўзнагародзіў адмысловымі прызамі прадстаўнік кампаніі «Ліберці-Трэйдынг» Андрэй Шлыкаў. Агульны эквівалентны прызавы фонд ад хостынг-правайдэра Hosta.BY склаў 350 рублёў. У гэтай намінацыі былі адзначаны Мурач Анастасія (ГДТУ імя П.В. Сухога), Бялко Максім (ГДТУ імя П.В. Сухога) і Амхаз Вілая (Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт).

Падзякамі былі адзначаны студэнт групы ПЭ-21 Барэшка Данііл за актыўны удзел і дамамогу ў падрыхтоўцы і арганізацыі конкурса, аспірант і супрацоўнік аддзелу па выхаваўчай рабоце з моладдзю ГДТУ імя П.В. Сухога Эльшербіні Салах за дапамогу ў камунікацыі з замежнымі студэнтамі; за удзел у конкурсе падзякамі былі ганараваны Шарыф і Элія Амхаз, Афун Эзекіел Ануолувапа. Асобна падзякамі ад старшыні аргкамітэта конкурсу Юрыя Крышнёва былі адзначаны за дапамогу ў арганізацыі і развіццё супрацоўніцтва Сяргей Рублеўскі, Сяргей Зайцаў, Ігар Сутарма, Сяргей Астраханцаў, Аляксей Крывенчык, Андрэй Шлыкаў, Андрэй Запольскі і Максім Рогаў.

photo_2024-05-22_16-06-07.jpg

У далейшым, усе жадаючыя змогуць дапрацаваць свае праекты ў рамках супрацоўніцтва з ГДТУ імя П.В. Сухога і ўдзелу ў праграмах ААТ «Белаграпрамбанк», а студэнты кафедры ў рамках работы навукова-тэхнічнай лабараторыі «Радыёаматар» пад кіраўніцтвам выкладчыкаў і супрацоўнікаў кафедры «Прамысловая электроніка».

Кафедра «Прамысловая электроніка» у Telegram: t.me/gstu_ie
аспірант, інжынер,
выкладчык-стажор кафедры
«Прамысловая электроніка»
Андрэй Запольскі