Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

СТАЖЫРОЎКА ЗАГАДЧЫКА КАФЕДРЫ "ПРАМЫСЛОВАЯ ЭЛЕКТРОНІКА" КРЫШНЁВА Ю.В. У КІТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІЦЫ

У перыяд з 9 па 13 верасня загадчык кафедры "Прамысловая электроніка" Крышнёў Юрый Віктаравіч прайшоў стажыроўку ва ўстанове вышэйшай адукацыі "Універсітэт Кайлі" (г. Кайлі, Кітайская Народная Рэспубліка), з якім у нашага ўніверсітэта маюцца трывалыя парнёрскія сувязі.

Мэтай стажыроўкі было вывучэнне вопыту і павышэнне прафесійных кампетэнцый выкладання дысцыплін у ГДТУ імя П.В. Сухога ў галіне сучасных сродкаў мікраэлектронікі, аўтаматычнага кіравання, аўтаматызацыі, сілавой электронікі, лічбавай апрацоўкі сігналаў, сістэм штучнага інтэлекту.

Падчас стажыроўкі быў вывучаны вопыт арганізацыі навучальнага працэсу ўстановы вышэйшай адукацыі "Універсітэт Кайлі", вучэбнага планавання і ўкаранення інавацыйных методык навучання; досведу арганізацыі дыстанцыйнага навучання, правядзення навучальных і навуковых канферэнцый і семінараў.

1.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg
9.jpg
10.jpg

Былі праведзены працоўныя сустрэчы з намеснікам дырэктара УВА «Універсітэт Кайлі» Xia Da Wen, сакратаром партыйнай арганізацыі УВА «Універсітэт Кайлі» Song Jianbo, загадчыкам Школы Мікраэлектронікі, Big Data і штучнага інтэлекту Wu Xiaoping, сакратаром партыйнай арганізацыі Школы Мікраэлектронікі, Big Data і штучнага інтэлекту Yu Jiling, намеснікам загадчыка Школы Мікраэлектронікі, Big Data і штучнага інтэлекту Bai Wei Wei. На сустрэчах абмяркоўваліся пытанні арганізацыі навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў ва УВА "Універсітэт Кайлі", перспектывы ўзаемадзеяння па сумесным адукацыйным працэсе, перспектывы сумесных навуковых даследаванняў і навукова-практычных распрацовак.

26.jpg
36.jpg

Праведзены 2 сустрэчы са студэнтамі Школы Мікраэлектронікі, Big Data і штучнага інтэлекту УВА "Універсітэт Кайлі" ў фармаце лекцыйных прэзентацый у канферэнц-зале УВА "Універсітэт Кайлі" па тэматыках:

1) арганізацыя адукацыйнага працэсу на ступенях агульнай і паглыбленай вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, і магчымасці атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі і навучання ў аспірантуры ў ГДТУ імя П.В. Сухога (лекцыю праслухала 86 студэнтаў);

2) арганізацыя навукова-даследчай работы і адукацыйных мерапрыемсваў на кафедры "Прамысловая электроніка" ГДТУ імя П.В. Сухога; навуковыя тэматыкі, магчымыя для патэнцыйных магістрантаў і аспірантаў з КНР (лекцыю праслухала 110 студэнтаў).

12.jpg
13.jpg
14.jpg
21.jpg
22.jpg
27.jpg
28.jpg
29.jpg
31.jpg
32.jpg
33.jpg
35.jpg

Былі вывучаны метадычныя аспекты выкладання ў інфармацыйна-адукацыйнай прасторы УВА "Універсітэт Кайлі" дысцыплін у галіне мікраэлектронікі, штучнага інтэлекту, інжынерыі Big Data, аўтаматызацыі, інфармацыйна-вымяральных і кіруючых сістэм і тэхналогій; вывучана вучэбна-метадычнае забеспячэнне адпаведных навучальных дысцыплін; арганізацыя прамежкавай і выніковай атэстацыі, тэматыкі кваліфікацыйных работ навучэнцаў; арганізацыя практычнага навучання студэнтаў і сувязей з вытворчасцю. Таксама былі вывучаны інавацыйныя метады навучання і падрыхтоўкі студэнтаў у галіне мікраэлектронікі, штучнага інтэлекту, інжынерыі Big Data, аўтаматызацыі, інфармацыйна-вымяральных і кіруючых сістэм і тэхналогій; забеспячэння лекцыйных і лабараторных памяшканняў вучэбна-лабараторным абсталяваннем і тэхнічнымі сродкамі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; вывучэнне сучаснага праграмнага забеспячэння, якое прымяняецца ў навучальным працэсе.

17.jpg
18.jpg
19.jpg
23.jpg
24.jpg
25.jpg

Акрамя таго, з мэтай умацавання сувязей, прадстаўік нашага ўніверсітэта прыняў удзел у культурных і сумесных спартыўных мерапрыемствах, прымеркаваных да традыцыйных святаў Кітайскай Народнай Рэспублікі "Дзень настаўніка" і "Дзень сярэдзіны восені".

16.jpg
40.jpg
41.jpg

Спадзяемся, што візіт Крышнёва Ю.В. будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню кантактаў паміж ГДТУ імя П.В. Сухога і Універсітэтам Кайлі, а сумесныя праекты, як у адукацыйнай, так і ў навуковай сферы, будуць развівацца яшчэ больш хуткімі тэмпамі.