Паўналецце беларускай Канстытуцыі
15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў чацвертую па ліку беларускую Канстытуцыю, якая дзейнічае і па сёння са змяненнямі і дапаўненнямі.
У дзень нараджэння маладой дзяржавы ва ўніверсітэце імя П.О.Сухога ў мармуровай зале першага корпуса была праведзена выстава кніг аб дзяржаўнасці, гісторыі, менталітэце беларусаў. Былі прадстаўлены кнігі з фонду ўніверсітэцкай бібліятэкі, а таксама з ўласнай бібліятэкі прарэктара па навучальнай і выхаваўчай рабоце Віктара Васільевіча Кірыенкі.
Музей нашага ўніверсітэта таксама выставіў свае экспанаты: сімволіку беларускай дзяржавы розных гадоў, паштоўкі, канверты і эксклюзіўную калекцыю папяровых грошай.
Кожны жадаючы меў магчымасць наведаць выставу, узгадаць гісторыю і традыцыі сваёй бацькаўшчыны. На перапынках студэнты з цікавасцю праглядалі кнігі, фотаздымкі, абмяркоўвалі іх паміж сабой, абменьваліся ўражаннямі.
У рамках мерапрыемства студэнтам прачыталі лекцыю «Турыстычныя маршруты Беларусі».
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter