Шаноўныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты ўніверсітэту – чытачы нашай бібліятэкі!
21 лютага мы запрашаем вас наведаць кніжную выставу ў чытальнай зале тэхнічнай літаратуры (к. 2-201) “Роднае слова – крыніца празрыстая”.
Вы ўзгадаеце беларускіх класікаў, пазнаёмеціся з сучаснымі дзеячамі беларускай культуры і мастацтва. Мы дапаможам зазірнуць у гісторыю беларускай культуры, мовазнаўства, паэзіі.
Шмат прыцярпела беларуская мова за гісторыю нашага народа. Нашы сучаснікі – мовазнаўцы, літаратары – намагаюцца вярнуць яе сапраўдны выгляд, вызваліць яе ад бруду векавога апалячвання, абрусення, ганьбы, бо вялікі грэх – забываць свае карані.
“Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова” (Ф. Скарына).
Роднае слова – гэта не пыл бібліятэчных паліц, гэта жывая істота, якая расце і развіваецца разам са сваім народам.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter