«Якары і лампадкі на казацка-балсунскіх рушніках»
17 лістапада ў бібліятэцы «Гомельскага дзяржаўнага тэхнічага ўніверсітэта імя П.В.Сухога» адбылася творчая сустрэча з Ларысай Раманавай, членам саюза пісьменнікаў Беларусі, вядучым навуковым супрацоўнікам Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый.
Студэнты праслухалі лекцыю на тэму «Якары і лампадкі на казацка-балсунскіх рушніках», дзе пазнаеміліся з некаторымі сучаснымі абрадамі Веткаўшчыны:
«Ваджэнне і пахаванне стралы», абрад пераносу «Свячы». Ларыса Дзмітрыеўна расказвала аб працы супрацоўнікаў музея над кнігай «Арнаменты Падняпроўя», пазнаеміла з узорамі на рушніках: «лебядзіная сцежка», «ветрачкі», «залато кружжа», «жалезныя пуці», «лампадкі», «якары», «святачы» і іншымі.
Паэтка чытала свае вершы, агучвала ўрыўкі з артыкула «Дзядзька, дзяржы на арала, бо ў прорву занясе!» аб працы Веткаўскіх плытагонаў і кавалеў, расказала цікавыя легенды, добра вядомыя на Веткаўшчыне аб дабраходжых. Аўтар падарыла бібліятэцы сваю кнігу «На мяжы межаў. Этнаграфічныя нарысы».
Спадзяемся, што такія сустрэчы будуць адбывацца штогод: яны даюць магчымасць моладзі даведацца аб гісторыі роднага краю, яго духоўнай культуры, народных традыцыях.
Падрыхтавала Ю. Кінчына
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter