21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Урок беларусазнаўства “Адвечны голас Радзімы”
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Беларусам варта клапаціцца аб захаванні і развіцці сваёй мовы: без яе няма нацыянальнай культуры, а без культуры — няма нацыі.
Менавіта з мэтай абуджэння цікавасці і любові да роднай мовы і літаратуры нашымі бібліятэкарамі штогод у Міжнародны дзень роднай мовы арганізуюцца мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай кнігі, роднай мовы.
Сёлета ў дзень роднай мовы для студэнтаў-першакурснікаў быў праведзены Урок беларусазнаўства “Адвечны голас Радзімы”. Разам з бібліятэкарам юнакi размаўлялi на роднай мове, глядзелi сацыяльныя ролiкi, рабiлi пераклады i абмяркоўвалi праблемы выкарыстання беларускай мовы ў нашым грамадстве.
Бібліятэкар Ала Лупiненка
Фота Маргарыты Федарэнка
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter