Віртуальная галерэя “Праз кнігу да духоўнага адраджэння”
24 мая ў Беларусі адзначаецца свята - Дзень славянскага пісьменства і культуры. Менавіта ў гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае пра Святых Кірылу і Мяфодзія, асветнікаў і прапаведнікаў хрысціянства, дзякуючы якім з’явілася славянская азбука і адпаведна славянскае пісьменства.
У віртуальную галерэю “Праз кнігу да духоўнага адраджэння” прыйшлі студэнты групы АП-11, каб пазнаёміцца з асветнікамі беларускага народа, якія з’яўляюцца фігурамі еўрапейскага маштабу. Гэта і Францішак Скарына, і Ефрасіння Полацкая, і Кірыла Тураўскі, і Мікола Гусоўскі з яго знакамітым творам “Песня пра зубра”, і Сымон Будны, і Васіль Цяпінскі, і многія іншыя. Мерапрыемства суправаджалася кніжнай выставай пад аднаіменнай назвай, прэзентацыяй. Студэнты праглядзелі відэаролікі пра жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны. У канцы мерапрыемсва для ўдзельнікаў была прапанавана віктарына “Сталіцы Дня беларускага пісьменства”, на пытанні студэнты давалі дакладныя адказы. Пераможцам стаў Дакукін Уладзіслаў.
Трэба помніць, што найвялікшае багацце беларускага народа – гэта мова, якая падарыла свету вялікіх беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, такіх як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Кандрат Крапіва, Васіль Быкаў і інш. Знаёмства з іх літаратурнымі дасягненнямі стала магчымым дзякуючы стваральнікам славянскай пісьменнасці. А ў кнігах, друкаваных крыніцах памяці, і адлюстравана шматвяковая гісторыя беларускага народа.
Беларусам ёсць чым ганарыцца!
Маргарыта Федарэнка
бібліятэкар I катэгорыі
Фота
Марыны Барсуковай
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter