Паэтычная раніца ў бібліятэцы (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання)
19 кастрычніка ў бібліятэку завітала паэтка, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў і цікавая жанчына – Валянціна Дзмітрыеўна Осіпава.
Ад ранішняга сну студэнтаў першага курса энэргетычнага факультэта яна абудзіла размовай пра сучасную літаратуру і паэзію срэбранага веку. Валянціна Осіпава ўжо другі раз ва ўніверсітэце, і трэба адзначыць, што яна вельмі хутка мае «злавіць» увагу моладзі. Жвавая, пявучая размова, чытанне ўласных вершаў і твораў вядомых рускіх і беларускіх паэтаў не давала хлопцам часу на сум і разгубленасць.
Прыемна, што літаратурная віктарына выявіла нядрэнныя веды студэнтаў пра жыццё і творчасць беларускага першадрукара Ф. Скарыну, пра паэтаў і пісьменнікаў пачатку ХХ стагоддзя і некаторыя гістарычныя звесткі ў справе сусветнага кнігадруку.
Нягледзячы на сціпнасць, хлопцы адказвалі на пытанні і атрымалі сувеніры – паштоўкі, значкі і торбачку з сімволікай юбілея беларускага кнігадруку. Валянціна Дзмітрыеўна падаравала бібліятэцы кнігу С. Шапрана «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця», нумар часопіса «Дзеяслоў» і музычны дыск праекта «Будзьма беларусамі».
Паэтка адзначыла, что у час хуткіх змен і высокіх тэхналогій маладому пакаленню часта можа не хапаць душэўнай цеплыні і простай чалавечай размовы. Творчасць і паэзія, як яе частка – даруе гэту цеплыню і дапамагае дасягнуць унутранага супакаення і ўпэўненнасці.
Бібліятэка выказвае вялікую падзяку Валянціне Осіпавай, а таксама выкладчыкам і студэнтам, якія прынялі ўдзел у сустрэчы!
Вольга Сотнікава
Фотаздымкі Вікторыі Загаруевай
Маргарыты Федарэнка
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter