Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Дзень беларускага пісьменства

 Гартаючы старонкі стагоддзяў

Паважаныя выкладчыкі, студэнты, супрацоўнікі!

Запрашаем на адкрыты прагляд «Гартаючы старонкі стагоддзяў», прысвечаны Дню беларускага пісьменства, які адбудзецца 3 верасня ў агульнай чытальнай зале (каб.2-201).

День белорусской письменности

 

Вы атрымаеце магчымасць дакрануцца да твораў класічных і сучастных беларускіх пісьменнікаў, пазнаёміцца з навуковымі, энцыклапедычнымі, даведкавымі і мастацікімі выданнямі па гісторыі беларускага асветніцтва, культуры і друку. Падчас адкрытага прагляда нашы карыстальнікі знойдуць цікавыя звесткі пра гістарычных асоб, якія пасвяцілі свой талент развіццю беларускага пісьменства, змогуць прасачыць гісторыю беларускай кнігі і шмат іншага.

Штогод у першую нядзелю верасня беларусы адзначаюць свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне, – Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята духоўнасці, культуры і літаратуры, якое пачало сваё шэсце ў 1994 годзе ў старажытным горадзе Полацку, на радзіме Францыска Скарыны, і стала адным з самых значных і яркіх культурных падзей у нашай краіне.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Юбілейны, дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройдзе ў кантэксце тэматыкі «Мая малая радзіма» ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.