Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Пісьменнікі роднага краю

Маей малой Радзіме, прывітанне!

Насустрач з ей заўжды лячу,

Штодня з любоўю ўспаміняю,

Бясконца, шчыра даражу!


Прымкнуць да роднага парога,

Што для мяне - як абярэг,

Здаецца доўгаю дарога,

У разлуцы тыдзень - цэлы век!


Дзе ўсе мае: і лес, і рэчка!

Край, дзе жылі мае дзяды,

Мясціны - блізкія да сэрца,

З маленства і да сівізны!


Пісьменнікі роднага краю

Кожны год мы з нецярпеннем чакаем лістапад. Менавіта ў гэтым халодным месяцы адбываецца самая цеплая сустрэча з нашымі добрымі і таленавітымі сябрамі з Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый. Заўжды розныя і цікавыя тэмы прывозяць яны нам у падарунак. На гэты раз Ларыса Дзмітрыеўна Раманава закранула тэму роднага краю. Дакрануцца да гісторыі дзядоў і прадзедаў пашанцавала студэнтам групы Э-11. Першакурснікі падчас сустрэчы цікавіліся культурай і традыцыямі глубінкі, здзіўляліся таму, што некаторыя з гэтых традыцый засталіся і ў сенняшнім жыцці.

Ларыса Дзмітрыеўна з захапленнем чытала свае легкакрылыя вершы, расказвала аб уласным жыцці, аб дарагой сэрцу малой Радзіме. Дэманстравала кашулі, якія ткаліся і вышываліся многа гадоў таму. Пра абрады, святы, прыкметы і многае іншае распавядала наша госця. Нам вельмі падабаецца запрашаць яе. Гэта не толькі паэтка і сябра нашай бібліятэкі, а і шматгранны чалавек, чые веды не маюць межаў, а значыць, нашы сустрэчы будуць працягвацца зноў і зноў.

Тэкст і верш Юліі Кінчынай