Паэтычная сустрэча «Вытокі натхнення»
На Беларусі туманы сцелюць
Сівыя раніцы па лагах,
На Беларусі мае надзеі,
Па Беларусі — мая туга.
Л. Паўлікава-Хейдарава
У кожнага чалавека есць малая Радзіма, край, дзе ён нарадзіўся, і дзе ўсё здаецца асаблівым, цудоўным і родным. Куды б не закінуў нас лёс, бываюць імгненні, калі хочацца вярнуцца да сваіх вытокаў і чэрпаць новыя сілы для новых здзяйсненняў. Паняцце чалавечага шчасця неразрыўна звязана з бацькоўскім домам, з малой Радзімай, з дарагімі сэрцу мясцінамі...
14 снежня ў чытальнай зале бібліятэкі ў чарговы раз прайшла сустрэча з паэтамі. Да нас завіталі сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэткі: Валянціна Восіпава і Людміла Паўлікава-Хейдарава, аўтары многіх паэтычных зборнікаў. А Людміла – лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча. Яны расказалі пра вытокі сваей творчасці, пра сваю малую Радзіму і прачыталі выдатныя вершы.
Розныя паміж сабой, абедзьве паэткі ўразілі слухачоў неверагоднай магіяй паэзіі. Гучалі вершы на беларускай і рускай мовах, а Людміла Паўлікава-Хейдарава здзівіла яшчэ і перакладамі на беларускую мову вершаў Ганны Ахматавай і Барыса Пастэрнака.
Філасофская, рамантычная, гамарыстычна-іранічная лірыка, а таксама моцная пазітыўная энергетіка паэтак паднялі настрой і прынеслі задавальненне ўдзельнікам сустрэчы.
Найбольш актыўныя студэнты атрымалі сувеніры і маленькія падарункі за адказы на пытанні міні-віктарыны.
Юлія Кінчына
Ала Лупіненка
Фота Маргарыты Федарэнка
Больш фота на vk.com/gstulib
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter