Ад крыніц да сучаснасці
24 мая адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры. Гэта свята штогод адзначаецца ва ўсіх славянскіх краінах. Вытокі яго непарыўна звязаны са стваральнікамі славянскай азбукі Кірылам і Мяфодзіем. Спадчына славянскіх асветнікаў значна ўплывае на развіццё і фарміраванне культуры славянскіх народаў. Наша бібліятэка кожны год адзначае гэта свята.
У гэты дзень у агульнай чытальнай зале бібліятэкі (каб. 2-201) адбудзецца адкрыты прагляд «Ад крыніц да сучаснасці», на якім будуць прапанаваны кнігі, перыядычныя выданні, выяўны матэрыял. Запрашаем выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў.
Юлія Кінчына
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter