Літаратурны час «Вогнепаклоннік з добрым сэрцам»
Літаратурны час «Вогнепаклоннік з добрым сэрцам» да 120-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага народнага пісьменніка Міхася Лынькова прайшоў у групе ІП-11. Міхась Лынькоў атрымаў разнастайныя літаратурныя ўзнагароды, народным пісьменнікам стаў у 1962-м годзе за аповесць «Міколка-паравоз». Узначальваў Саюз пісьменнікаў БССР, быў акадэмікам і дырэктарам Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі навук БССР. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Векапомныя дні».
Сёння творы М. Лынькова, якія вядомыя некалькім пакаленням чытачоў, з’яўляюцца неад’емнай часткай класічнай беларускай літаратуры.
Ала Лупіненка
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter