Тэматычная хвілінка «Мы адметныя»
Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, у бібліятэцы была зладжана тэматычная хвілінка «Мы адметныя».
Падчас мерапрыемства бібіятэкар Ала Лупіненка зрабіла кароткі экскурс у гісторыю развіцця і станаўлення мовы нашых продкаў. Студэнты першага курса паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні «Простыя словы, простыя рэчы», успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, эрудыты змаглі праявіць свае веды ў перакладзе з беларускай мовы на рускую і наадварот. Увазе студэнтаў была прадстаўлена відэахвілінка «Мова пачынаецца з цябе».
Таксама да свята роднай мовы супрацоўнікамі бібліятэкі падрыхтаваны адкрыты прагляд «Слава кніжцы беларускай».
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter