15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыя — гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасобіла ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азнаменавала новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці.
Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.
13 сакавіка ў чытальнай зале бібліятэкі каб.(2-201) адбудзецца адкрыты праглад «Дзень Канстытуцыі РБ».
Паважаныя выкладчыкі, студэнты і супрацоўнікі, запрашаем вас наведаць адкрыты прагляд.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter