Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Кніжны кадр «Законы драматургіі Андрэя Макаёнка»

Сярод айчынных драматургаў, якія вывелі камедыю ў сферу значных грамадзянскіх праблем, раскрылі яе сацыяльнае прызначэнне, па праву можна назваць беларускага камедыёграфа Андрэя Макаёнка.

12 лістапада спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры. Студэнты-першакурснікі прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным гэтай даце, пад назвай «Законы драматургіі Андрэя Макаёнка».

Маладзёны даведаліся пра цесную сувязь творчасці А. Макаёнка з беларускай сцэнай. Яго камедыі і трагікамедыі стаяць на ўзроўні лепшых твораў сусветнай драматургіі, і заўсёды выклікалі павышаную зацікаўленасць тэатральных калектываў і гледачоў.

Студэнты паглядзелі ўрывак з кінафільма пра жыццё і творчасць Андрэя Макаёнка, даведаліся пра вядомых нашчадкаў пісьменніка, пазнаёміліся з тэматычнай выставай «Творчая спадчына Андрэя Макаёнка».

4.jpg
3.jpg

2.jpg
1.jpg
5.jpg

Наталля Мельнікава

Фота Вольгі Сотнікавай