Чалавек вялікай душы і таленту
Славу і гонар нашай краіны складаюць яе людзі. Багата талентаў нарадзіла Гомельскае Палессе. Гэты год стаў яскравым прыкладам таму.
З нагоды 100-гадовага юбілею народных пісьменнікаў, класікаў беларускай літаратуры Івана Шамякіна і Івана Мележа ў агульнай чытальнай зале адбудуцца адкрытыя прагляды: «Чалавек вялікай душы і таленту» і «Летапісец непрыдуманай праўды». З 9 па 12 лютага мы запрашаем выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў наведаць нашы мерапрыемствы.
Класікі не паміраюць - яны працягваюць жыццё ў творах, а творы гэтых пісьменнікаў назаўжды знайшлі водгук у сэрцах чытачоў.
Бібліятэкар Юлія Кінчына
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter