Адкрыты прагляд "Дзень беларускага пісьменства"
Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства, якое для ўсіх нас мае вялікае значэнне.
Як правіла, гэтае свята праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, старадаўніх цэнтрах асветы і кнігадрукавання.
4 – 5 верасня 2021 года ў г. Капыль Мінскай вобласці адбудзецца XХVIII Дзень беларускага пісьменства пад слоганам «Слова нас аб'ядноўвае».
Удзельнікі мерапрыемства - пісьменнікі, філосафы, грамадскія і культурныя дзеячы блізкага і далёкага замежжа.
Да гэтага свята 3 верасня ў агульнай чытальнай зале бібліятэкі (каб.2-201) адбудзецца адкрыты прагляд «Дзень беларускага пісьменства».
Запрашаем выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter