Інфармацыйны час «Таямніцы роднай мовы»
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца абарона моўнай і культурнай разнастайнасці. Зразумела, у кожнага народа свая родная мова, а для нашага народа родная мова – беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Менавіта гэтаму святу быў прысвечаны інфармацыйны час з элементамі гульні «Таямніцы роднай мовы», які прайшоў ў бібліятэцы.
У ходзе мерапрыемства студэнты груп ІТП - 21, ІТП - 22 даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, а таксама паспрабавалі свае сілы ў тлумачэнні слоў беларускай мовы.
Напрыканцы сустрэчы адбылася фотасесія на фоне адкрытага прагляду «21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы».
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter