Адкрыты прагляд «Дзень беларускага пісьменства»
2 верасня ў агульнай чытальнай зале бібліятэкі (каб. 2-201) адбудзецца адкрыты прагляд «Дзень беларускага пісьменства».
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня.
У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства прыме горад Добруш, вядомы з XVI стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з'яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.
Запрашаем усіх чытачоў пазнаёміцца з нашай выставай!
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter