Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Дыскусія «Ці ёсць чытач у беларускай кнігі?»

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень асаблівая ўвага ў бібліятэцы ГДТУ iмя П.В. Сухога была нададзена кнігам на роднай мове.
Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі студэнтаў груп ТЭ-11 і ЭС-11 прыняць удзел у дыскусіі «Ці ёсць чытач у беларускай кнігі?».

Дыскусія «Ці ёсць чытач у беларускай кнігі?».jpg

Уладзімір Караткевіч і Васіль Быкаў былі названы самымі любімымі аўтарамі моладзі. Гэтыя пісьменнікі маюць права лічыцца і сусветнымі класікамі. З мэтай папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў увазе першакурснікаў былі прадстаўлены буктрэйлеры, знятыя па матывах твораў беларускіх аўтараў.
 

Дыскусія «Ці ёсць чытач у беларускай кнігі?».jpg

З нагоды свята таксама былі арганізаваны адкрыты прагляд «Размаўляй са мной па-беларуску» і тэматычная выстава «У родным слове цэлы свет».

Дыскусія «Ці ёсць чытач у беларускай кнігі?».jpg
Дыскусія «Ці ёсць чытач у беларускай кнігі?».jpg