Адкрыты прагляд літаратуры «Дзень беларускага пісьменства»
Кожную першую нядзелю верасня беларусы адзначаюць Дзень беларускага пісьменства.
Упершыню гэты дзень святкаваўся ў 1994 годзе ў старажытным Полацку, і з той пары штогод праходзіць ў новым горадзе. Сёлета свята прымаў горад Івацэвічы Брэсцкай вобласці.
Бібліятэка ўніверсітэта запрашае чытачоў на адкрыты прагляд літаратуры “Дзень беларускага пісьменства” ў чытальную залу №1 (2-201) з 2 па 4 верасня. Тут прадстаўлена мастацкая, даведачная літаратура, бібліяграфічныя і перыядычныя выданні, якія тычуцца беларускай нацыянальнай культуры, гісторыі пісьменства і асветы роднага краю, а таксама фотаматэрыялы пра багацце беларускай прыроды, архітэктуры і выяўленчага мастацтва.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter