Гульня-віктарына «Да роднай мовы крок зрабi»
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца абарона моўнай і культурнай разнастайнасці.
Бібліятэкары і студэнты ГДТУ імя П. В. Сухога з задавальненнем далучыліся да свята роднай мовы і арганізавалі гульню-віктарыну «Да роднай мовы крок зрабi».
Падчас мерапрыемства бібіятэкар правяла кароткі экскурс у гісторыю развіцця і станаўлення мовы нашых продкаў.
Удзельнікі пералічылі асноўныя рысы, якімі вызначаецца беларуская мова, успомнілі фанетычныя і арфаграфічныя асаблівасці. Пасля размінкі студэнты змаглі праявіць сябе ў онлайн-віктарыне.
Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды, каб у гульні прысутнічаў дух спаборніцтва. Адказваючы на пытанні, студэнты паказалі свае веды, праявілі эрудыцыю і яшчэ раз дакрануліся да крыніц роднай мовы.
Фіналам стала наведванне адкрытага прагляду «Жыве ў вяках беларуская мова» і фота на памяць.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter