Выставка «Волаты слова народнага»
У кожнага народа ёсць песняры, прарокi, што сiлай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькi шляхi развiцця роднай мовы, лiтаратуры, культуры, але i фармiруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную iдэю, даючы мэту i сэнс iснавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сiмвалами свайго народа. Для беларусаý такiмi сiмваламi з'яýляюцца Янка Купала i Якуб Колас. Таму 2017 год у Беларусi пройдзе пад знакам 135-гадовага юбiлею славутых песняроý беларускага народа, класiкаý нацыянальнай лiтаратуры Я. Купалы i Я. Коласа.
На кафедры «Беларуская i замежная мовы» студэнты машынабудаýнiчага i гуманiтарна-эканамiчнага факультетаý падрыхтавалi лiтаратурныя чытаннi «На кожнай сцяжынцы iх песня i голас», дзе чыталi вядомыя вершы, урыýкi з твораý майстроý паэтычнага слова.
На кнiжнай выставе «Волаты слова народнага» былi прадстаýлены творы пiсьменнiкаý-юбiляраý.
Таксама была падрыхтавана прэзентацыя «Аддаýшы людзям песень дар…», дзе быý адслежаны жыццёвы i творчы шлях Я.Купалы, што яшчэ раз падцвярждае яго высокiя якасцi як чалавека, грамадзянiна i творцы. Творчую спадчыну пiсьменнiка складаюць вершы, паэмы, крытычныя працы, пераклады, п'есы. У 2016 годзе пастановай Савета Мiнiстраý некаторым аýтографам класiка нададзены статус першай катэгорыi гiстарычна-культурнай каштоýнасцi – вершы «Мая доля», «А хто там iдзе», «Прарок», «Спадчына».
Прэзентацыя «Сцежкамi песняра» была прысвечана жыццю i творчасцi Я. Коласа, якая яскрава сведчыць аб станаýленнi яго як нацыянальнага паэта, удумлiвага празаiка, драматурга, публiцыста, педагога, перакладчыка, вучонага i грамадскага дзеяча.
На прыканцы, студэнты актыýна ýдзельнiчалi ý вiктарыне «Шануй роднае слова», дзе трэба было з урыýкаý паэмы «Новая зямля» Я. Коласа знайсцi словы, якiя, на жаль, знiкаюць з нашае сучаснае мовы.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter