У 2017 годзе Беларусь адзначае адну з найважнейшых дат сваёй гісторыі і культуры – 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання і беларускай Бібліі. 6 жніўня 1517 года ў пражскай друкарні пабачыла свет кніга «Песни царя Давыда еже словуть Псалтыр» Францыска Скарыны. Гэта значная дата шырока адзначаецца не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.