Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

У ГДТУ імя П.В.Сухога прайшло свята “Квітней, мова мая, беларуская!”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

"Дала мне маці гэту мову...."

21 лютага ў ГДТУ імя П.В.Сухога прайшло свята “Квітней, мова мая, беларуская!”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

У ГДТУ імя П.В.Сухога прайшло свята “Квітней, мовая мая, беларуская!”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

Мова – частка чалавечай культуры і спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі.

“Пачувайся беларусам” – пад такім слоганам ва універсітэце, у чытальнай зале тэхнічнай літаратуры навучальнага корпуса №2, адбылася сустрэча студэнцкай моладзі з гомельскімі паэтамі, вядомымі ўсёй Беларусі і за яе мяжой!

З прывітальным словам выступіў прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце Віктар Васільевіч Кірыенка.

У ГДТУ імя П.В.Сухога прайшло свята “Квітней, мовая мая, беларуская!”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы
У ГДТУ імя П.В.Сухога прайшло свята “Квітней, мовая мая, беларуская!”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

З цікавымі жыццевымі гісторыямі, цытатамі сваіх твораў, вершаў выступілі госці свята – Тамара Кручэнка і Елена Матвіенка. Тамара Кручэнка – паэт, празаік і публіцыст – піша на беларускай і рускай мовах, неаднаразова станавілася пераможцай літаратурных конкурсаў, мае паэтычныя зборнікі. Елена Матвіенка  таксама паэт і перакладчык, піша на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. Скончыла наш ўніверсітэт.

У ГДТУ імя П.В.Сухога прайшло свята “Квітней, мовая мая, беларуская!”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

Перад прысутнымі выступіў загадчык кафедры “Прамысловая электроніка” Юрый Віктаравіч Крышнеў, які прадставіў презетнацыю “Дзень роднай мовы” і правёў політэхнічную экспрэс-віктарыну "Сакрэты роднай старонкі", якая вельмі спадабалася ўсім прысутным.

У канцы сустрэчы Віктар Васільевіч Кірыенка падарыў гасцям мерапрыемства невялікія сувеніры.

У ГДТУ імя П.В.Сухога прайшло свята “Квітней, мовая мая, беларуская!”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

Добрыя словы-пажаданні адрасавала прысутным і культоргарганізатар свята Святлана Аляксандраўна Качур.

У ГДТУ імя П.В.Сухога прайшло свята “Квітней, мовая мая, беларуская!”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, больш размаўляць па-беларуску, бо нашы бацькі, дзяды і праздеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

У ГДТУ імя П.В.Сухога прайшло свята “Квітней, мовая мая, беларуская!”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю  жыцця век.

Ганна ПРЫШЧЭАПАВА,
фотаздымкі аўтара,

аўтар верша Віктар Швед